З Друі ўжо зусім было блізка да Мёрскага раёну, таму зьвярнуў туды, каб наведаць Ідолту і Мілашова. Гэтя дзьве вёскі, што разьлегліся па розных баках возера (гл. мапу ўнізе допісу), калісьці былі аднім маёнткам, які калісьці належаў Сапегам, а потым дастаўся Язэпу Мілашу, нашчадкамі якога былі дзьве літаратурныя знакамітасьці - Аскар і Чэслаў Мілашы. Гэта колішняя еднасьць спрычынілася да таго, што сядзіба Мілашаў ды капліца з іх пахаваньнямі знаходзяцца ў Ідолце, а Ідолцкі парафіяльны касьцёл - у Мілашове.
Сядзібны дом нядаўна аднавілі, і хоць бляшаная дахоўка муляе вочы, гэта ня можа ня цешыць. На жаль, гаспадарчыя пабудовы дагэтуль занядбаныя...
1
Дарожка ад сядзібы прыводзіць да ліпавае алеі,...
2
...якая ў сваю чаргу вядзе да капліцы, збудаванай у 1862 годзе...
3
За савецкім часам капліца была ў жалюгодным стане, але дзесьці на пачатку 90-х яе аднавілі...
4
Я дабраўся сюды акурат пасьля імшы,...
5
...таму магу паказаць толькі зачыненыя дзьверы...
6
Ня трапіўшы ўнутар, абыйдзем капліцу навокал...
7
...З усходняга яе боку добра бачны масток, якім Ідолта злучаная з Мілашовым...
8
9
За капліцай засталіся магілы Мілашаў. Парэшткам тых, што былі пахаваныя ўнутры капліцы, пашэньціла меней - ў савецкія часы іх павыкінулі вонкі...
10
11
12
13
Агледзеўшы капліцу, пярэйдзем па мастку ў Мілашова...
14
15
Леваруч маста відаць мілашоўскія хаткі...
16
...Праваруч - плёскаюцца ў возеры качкі...
17
На пагорку за мастком стаіць старая польская школа, збудаваная паводле тыповага праекту. Шаноўны
yozas_gubka калісьці выкладваў здымкі некалькіх падобных...
18
19
Гэтак выглядае капліца з мілашоўскага боку...
20
Ну вось пакуль і ўсё. Рыбакі хай сабе чакаюць у спадзяваньні на рыбу, а мы наступным разам глянем на Ідолцкі касьцёл, які месьціцца ў Мілашове...
21
Працяг будзе...