Як і ў кожным "пажондным мястэчку", у цэнтры стаіць касьцёл.(Караценька пра яго гісторыю тут:
http://catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/100947.html ) Зьлева ад яго - колішняя плябань, цяпер занятая нейкай дзяржаўнай установай...
1
Пакуль я рабіў гэты здымак, нейкая жанчына паказала мне на фортку і сказала, каб я не саромеўся, а спакойна туды праходзіў...
2
...Дык я й не саромеўся...
3
Пакуль я прагульваўся ўнутры агароджы, да мяне падыйшоў тутэйшы пробашч. Мы трошкі разгаварыліся, і ён запрапанаваў адчыніць касьцёл...
4
Заходзім...
5
Паколькі 50 гадоў будынак выкарыстоўваўся калгасам у гаспадарчых мэтах, амаль нічога старога там не захавалася...
6
...Ёсьць толькі гэткі абраз Сьвятое Сям'і...
7
...ды невядома дзе знойдзены папсаваны звон...
8
У вокнах характэрныя для тутэйшых касьцёлаў вітражы 90-ых гадоў мінулага стагодзьдзя...
9
10
Каля ўваходу вісяць дзьве шыльды. Адна з іх мне нічога не сказала, апроч таго , што на ёй напісана...
11
Другая ж мяне зацікавіла, бо прысьвечана Станіславу, сыну вядомага авантурніка ды інтрыгана Мікалая Мануццы, а па іншых зьвестках - пазашлюбнаму сыну Станіслава Аўгуста, якому Мануццы толькі надаў сваё імя, за што атрымаў разам с цяжарнай жонкай і тутэйшае староства. Тым, хто разумее па-польску, раю пачытаць пра Мануццы-старэйшага вось тут:
http://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-manuzzi За сваё жыцьцё Мікалай Мануццы пасьпеў узбаламуціць палову Эўропы ад Мадрыду да Санкт-Пецярбургу, і дацца ў знакі амаль усім, з кім сустракаўся, ад Казановы да суседзяў з Браслаўскага павету.
Станіслаў жа Мануццы жыў у шлюбе з Канстанцыяй Плятэр і памёр, не пакінуўшы нашчадкаў. Гэткім чынам, Опса й перайшла ў валоданьне да Плятэраў...
12
Я ж, разьвітаўшыся з ксяндзом, пайшоў глянуць на касьцел з іншага боку...
13
14
15
За касьцёлам пагорак схіляецца да возера...
16
Пахадзіўшы вакол агароджы, ...
17
18
...скіраваўся да пляцу, дзе захавалася некалькі старых дамкоў...
19
20
21
На пляцы зноў заўважаю ксяндза-пробашча, які спыніўся, каб паразмаўляць са сваімі парафіянамі. Я ж разьвітваюся з Опсай і кіруюся на Відзы...
22
Працяг будзе...