Трапіўшы ўнутар, адразу адчуваеш, што утрыманьне такога будынку нялёгка даецца невялікай вясковай парафіі. Усё сьціпла і падзанядбана. Сапегаў у гэтых мясьцінах даўно няма, а калгасная рэчаіснасьць не спрыяе зьяўленьню заможных людзей...
1
Алтары і амбона выкананы, здаецца, адразу па будове касьцёлу. У навакольлі сустракаюцца падобныя...
2
3
4
5
6
Сэрца Езуса, думаю, паходзіць з міжваенных часоў...
7
Іншыя ж рэчы, падобна, трапілі сюды з папярэдніх будынкаў.
Падазраю, што калі добра пачысьціць гэтае Укрыжаваньне, то пад пластамі алейнае фарбы можа выявіцца разьбярская праца калі не 17, то прынамсі 18 ст. ...
8
Астатняе ня ведаю, як ахарактэрызаваць, назаву гэта "суворым мясцовым сармацкім экспрэсіянізмам" :)
Pieta:
9
10
Тутэйшая Адыгітрыя напэўна ёсьць грубай рэплікай шанаванае браслаўскае іконы:
11
Нарэшце, упрыгожаны шатамі і вотамі абраз сьвятога Антона з Падуі:
12
Вось і ўсё. Рушым далей у кірунку Браслава...
13
Ня мог устрымацца, каб не перадаць традыцыйныя прывітаньні шаноўнаму
martin_kotek, гэтым разам ад іказьненскіх коцікаў.
14
15