1
Мінулым разам я наведаў Battistero Lateranense (вядомы таксама як San Giovanni in Fonte) галоўным чынам, каб пабачыць мазаікі. Гэтым жа разам я здолеў крыху больш увагі ўдзяліць самой хрысьцільні...
2
3
4
5
6
7
8
9
Побач самога San Giovanni in Fonte месьцяцца некалькі капліц.
У Oratorio di San Venanzio яшчэ раз уважліва агледзець мазаікі ў мяне не атрымалася, бо надыйшоў час імшы, і ўжо пачалі зьбірацца людзі.
Вы ж можаце гэтыя мазаікі падрабязьней пабачыць тут:
http://facciadipietra.livejournal.com/50111.htmlhttp://facciadipietra.livejournal.com/50393.html 10
11
12
А ў гэтай капліцы я глянуў толькі на конху з мазаікай, варта ж было агледзецца паўважлівей, бо, як аказалася, гэта была не зусім капліца, а прыстасаваны пад капліцу нартэкс. Падобна, што праз яе можна было выйсьці на падворак...
13
Але на прыканцы я быў узнагароджаны. З закрыстыі выйшаў чорнаскуры ксёндз, кіруючыся цэлебраваць імшу ў San Venanzio, а я праз дзьверы заўважыў мазаіку на скляпеньні. Здаецца, што гэта была не зусім закрыстыя, а пераабсталяваная пад закрыстыю капліца:) Мне ўдалося напрасіцца на хвілінку заскочыць унутар, акурат настолькі, каб зрабіць гэты здымак...
14
Працяг будзе...