PASSEGGIATE ROMANE -149. На Monte Mario і далей. XVII - Basilica di San Silvestro in Capite.

Apr 26, 2016 22:53


Яшчэ адна старажытная рымская базыліка, якая была пабудавана ў 8 ст. на месцы паганскага храму, прысьвечанага рымскаму боству Sol Invictus. Ёсьць меркаваньне, што сьвята Нараджэньня Хрыстовага заступіла ў часе акурат дзень нараджэньня непераможнага сонца...


1
На жаль, царква моцна зьмяніла свой выглыд у выніку перабудовы 1591-1601 гг., зьдзейсьненай Francesco da Volterra ды Carlo Maderno, а таксама рамонту 1681г. ...


2


3


4


5

Пад алтаром спачываюць рэліквіі сьвятых Папаў Сыльвэстра І,  Дыяніса і Стэфана І.
Таксама ў базыліцы захоўваюцца рэліквіі  сьв. Тарцыза...


6

У  капліцы зьлева ад уваходу захоўваецца галава сьв. Яна Хрысьціцеля...


7

Калі разглядваючы гэтыя здымкі вам падалося, што базыліка была зусім пустая, і быў чутны кожны шоргат ног па падлозе,  то вы памыляецеся - у бакавой капліцы ўвесь час майго побыту вясёла грымеў філіпінскі хор...


8
Апроч наяўнасьці у базыліцы філіпінскае грамады, яна да таго ж зьяўляецца "нацыянальнай" царквой для Вялікабрытаніі. Служаць тут сьвятары з Ірляндыі, а кардыналам-сьвятаром з тытулам  San Silvestro in Capite ёсьць Desmond Conell, былы архібіскуп Дубліну. Гэткія вось тутэйшыя нацыянальныя адметнасьці...


9

Пакідаючы царкву,  яшчэ крыху затрымаемся на дзядзінцы, каб пабачыць тамтэйшую калекцыю скульптурных фрагмэнтаў, а таму...


10
...працяг будзе...



scultura, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up