Зазірнуўшы ў прагноз надвор'я ды пабачыўшы там, што на гэтым тыдні нам абяцаюць чарговую завею, падумаў, што прыйшоў час зноў віртуальна наведацца ў травеньскую Остыю...
1
...Надвор'е, праўда, і тады ня надта цешыла. Падаў дождж, над морам віселі шэрыя хмары, але верталёт пажарнае варты пільна сачыў за пажарнай бясьпекай...
2
3
...Потым крыху распагодзілася. Каб не губляць апошняга шанцу, я нават паплаваў, а потым, узяўшы камэру, пакрочыў узьбярэжжам у кірунку молу, які віднеўся на даляглядзе...
4
...Апроч мяне знайшліся й іншыя аматары папстрыкаць затворам. Магчыма, хтосьці з іх зараз таксама катуе сваіх сяброў у сеціве марскімі здымкамі...
5
...Мол набліжаецца...
6
...У зваротным кірунку ўзьбярэжжа выглядае гэтак...
7
8
...Моладзь бавіцца размовамі на сьвежым паветры...
9
...Дасягнуўшы мэты свайго шпацыру, я спыніўся, каб агледзецца навокал, а вось хлопчык працягвае рухацца да свае мэты, хай сабе й на чатырох...
10
...Напрыканцы глянем, што там дзеецца за молам...
11
12
...ды й час ужо і павяртаць назад...
13
Працяг будзе...