Santuario della Mentorella - I. Пры ўваходзе.

Dec 31, 2015 00:30


Падумалася мне, шаноўныя сябры, што мушу даць вам выдахнуць рымскі пыл стагодзьдзяў і запрасіць вас на горнае паветра ў Моnti Prenestini.
Таму мы часова пакінем Рым і наведаем Santuario della Mentorella.


1
Санктуарыюм месьціцца высока ў гарах амаль пасярэдзіне адлегласьці паміж Tivoli ды Subiaco  (гл. мапу ніжэй)...


2
Сьцежка Караля Вайтылы. Ян Павел ІІ любіў наведацца сюды, каб адпачыць ад ватыканскае мітусьні, таму не дзівіцеся, што даволі часта нам будуць трапляцца ягоныя выявы...


3
Уваход у санктуарыюм:


4
Шыльда пры ўваходзе інфармуе пра галоўныя тутэйшыя цікавосткі.
Хто валодае італьянскай, больш можа прачытаць тут:
http://www.tibursuperbum.it/ita/escursioni/mentorella/


5
Апошнія гадоў 150 санктуарыюм належыць да польскіх рэзурэкцыяністаў, таму Ян Павел ІІ далёка ня першы паляк угэтых мясьцінах, ды й таксама не апошні. Польскія пілігрымы пры аказіі ахвотна сюды наведваюцца...


6
Мы ж выходзім на пляц перад царквой, дзе крыху агледзімся,...


7


8


9


10


11


12


13
...а да царквы зазірнем ужо наступным разам.
Працяг будзе...




mentorella, photo, italia, lazio

Previous post Next post
Up