PASSEGGIATE ROMANE -118. Testaccio - Aventino. I -Навокал Monte Testaccio.

Dec 12, 2015 00:43


Майму абутку добра даваліся ў знакі рымскія дарогі. І вось неяк я заўважыў, што мае чаравікі ўжо зусім блізкія скону. Таму, разам з сябрам мы пайшлі шукаць нейкага абутку, але цягацца па крамах нам хутка надакучыла, і мы вырашылі, што чобаты яшчэ адну пагулянку вытрываюць, а нам будзе лепш чагосьці пабачыць.
Вандроўка наша пачалася ад Piramide di Caio Cestio...


1


2
Porta San Paolo:


3
За пірамідай хаваюцца пратэстанцкія могілкі (Cimitero Acattolico Per Gli Stragnieri Al Testaccio). Пасьля пары дарэмных спробаў туды патрапіць, палічылі за лепшае не марнаваць час на пошукі адчыненае форткі, а скіраваліся ў бок Monte Testaccio.
Пратэстанцкая царква на ўскрайку цьвінтара:


4
Здаецца, ужо не ўпершыню сутыкаюся з тым, што caput mundi зьнянацку перамяняецца ў rus in urbe, але раптоўнасьць гэтага пераўтварэньня заўжды захапляе мяне сваёй нечаканасьцю...


5
- Вёска, якая яшчэ вёска?


6
-Самі-та адкуль прыцягнуліся, барбары гіпэрбарэйскія?


7
- З гэткімі й гаманіць дарэмна...


8
З гэтага месца ўжо можна атрымаць нейкае уяўленьне пра памеры Monte Testaccio. Вядома, што і ў Рыме ёсьць пагоркі вышэйшыя за гэты, але, калі усьвядоміш, што гэтыя 22 000 квадратных мэтраў пляцу  вышынёй да 50 м складаюцца з аскепкаў антычных амфар, Testaccio спраўляе зусім іншае ўражаньне... Але ж колькі алею трэба было спажыць!
Я ўжо ня буду тут пераказваць гісторыю гэтае мясьціны, адсылаючы цікаўных сюды:
https://ru.wikipedia.org/wiki/Тестаччо
Мы ж пакрыху пасунемся далей...


9
Пагорак зьверху зарос травой, дрэвамі і кустамі, а ўнізе аточаны навокал ланцугом гаражоў, майстэрань, клюбаў, бараў і кавярняў,...


10
... але дзе-нідзе можна пабачыць, як чаропкі вырываюцца на паверхню:


11


12


13


14


15
У будынку колішняе чыгуначнае станцыі цяпер месьціцца нейкі музэй сучаснага мастацтва:


16
Зноў сустрэўся знаёмы арнамэнт:


17
Тэарэтычна узьняцца на пагорак можна па сьцежцы што вядзе ад скрыжаваньня Via Nicola Zabaglia з Via Galvani. Уваход там нейкім чынам абмежаваны з прычыны архэалягічных раскопак, праўда, падрабязнасьцяў я ня памятаю. Нам жа пашэньціла толькі паглядзець на зачыненую брамку ды старанна складзеныя архэолягамі стосы аскепкаў...


18
Працяг будзе...



flora&fauna, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up