PASSEGGIATE ROMANE -115. У блізкім навакольлі. VI - Porta Salaria.

Nov 29, 2015 19:18


Хоць я і назваў гэты допіс Porta Salaria, сама брама ўжо не існуе. Яе зьнесьлі ў 1921годзе, каб пашырыць праезд да новых раёнаў за Аўрэліянавым мурам. Але справа ад месца, дзе была брама, захаваўся цікавы комплекс будынкаў, які прыляпіўся да гарадзкіх муроў. Крыху пра гэтае месца ўжо было тут:
http://faccetta.livejournal.com/11563.html,
але думаю, што варта глянуць на яго больш уважліва.


1
Пачнем з праёму на месцы Porta Salaria і пойдзем навокал зьлева направа да Piazza Fiume...


2


3


4


5


6
У 1871 годзе з-пад зямлі выкапалі надгробак хлопчыка-паэта Квінта Сульпіцыя Максіма (Quintus Sulpicius Maximus).


7
Наколькі я сьцяміў, тут памясьцілі копію надгробка, а арыгінал знаходзіцца ў Капіталійскіх музэях.


8
Вуліца побач носіць яго імя.


9
Дамкі не выглядаюць надта дагледжанымі, але падобна, што нехта там жыве...


10
Я падумаў, што напэўна было б цікава жыць у гэткім прыгожым месцы. Аказалася, што ў Рыме гэта не спраўляе вялікага клопату...


11
...Хочаш жыць у прыгожай мясьціне - прыходзь і жыві!


12


13


14


15
Працяг будзе...


scultura, heraldyka, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up