PASSEGGIATE ROMANE -64. 07.09.14. Piramide - Porta Portese.

Apr 09, 2015 21:07


У нядзельку параненьку ўзышло сонейка хмарненька я выправіўся на чарговы шпацыр, ня маючы пэўнага пляну вандроўкі, адно толькі ведаў дакладна, што ўвечары мушу сустрэцца са знаёмымі побач S.Clemente. Пакуль жа выйшаў  з мэтро на Piramide ды скіраваўся ў бок Porta Portese.
Piramide di Caio Cestio паволі вызваляецца з рыштаваньняў, даючы надзею, што наступным разам яе можна будзе пабачыць цалкам.


1
А гэты, упрыгожаны кветкамі драндулет, нагадаў пра тое, што ў суботу  яшчэ ня ўсе ахвотныя пабраліся шлюбам, і таму, з прычыны вясельляяў ня ў кожнай царкве атрымаецца вольна паздымаць.


2
Зьлева за мурам крыюцца пратэстанцкія могілкі.


3
Рымскія муры радуюць фактуркамі а маглі б іх і пенапластам зашыць.


4
Хоць я ўжо і разумею, што ў Рыме нейкая старажытная арка можа высунуцца ў якім заўгодна месцы, але для мяне кожны гэткі выпадак заўжды ёсьць прыемнай неспадзяванкай.


5


6
Па-над  Via Marmorata высіцца царква S.Anselmo all'Aventino.


7
Porta Portese.


8
Рынак, які месьціцца побач не падаўся мне гэткім калярытным, як часам пра яго пішуць. Сапраўды, танныя рэчы там каштуюць танна, але  больш нічога цікавага мне на вочы не трапілася. Таму, ня надта бавячыся, разьвярнуўся ды пакрочыў у бок царквы S.Francesco a Ripa. Але пра гэта наступным разам...


9


porte, auto/moto/velo, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up