ДРУЯ - 1. Касьцёл Сьв. Тройцы.

Dec 02, 2014 22:43


Разьвітаўшыся з Вільняй прапаную пасунуцца крыху на ўсход - у Друю, якая калісьці знаходзілася ў межах Віленскага ваяводства. Цяпер гэта ў Браслаўскім раёне Віцебскае вобласьці на мяжы з Мёрскім раёнам і з Латвіяй.


1
Я апынуўся тут апошнім разам з нагоды ўрачыстасьцяў стогадовага юбілею біскупа Чэслава Сіповіча, таму больш магчымасьцяў паздымаць было на тэрыторыі колішняга кляштару, але атрымаліся й две карценькія прабежкі па мястэчку. Пачнем, аднак, з касьцёлу.
Касьцёл Сьв. Тройцы пры кляштары бэрнардынаў быў збудаваны ў 40-я гады 17 ст. з фундацыі Льва Казімера Сапегі. Вежа і агароджа дабудаваныя ў 18ст. У 19 ст. кляштар быў скасаваны, як і шмат іншых у нашым краі.
У 1924 годзе аднавіцель Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў, тагачасны Віленскі біскуп Юры Матулевіч, меўшы намер стварыць беларускую галіну ордэну, перадаў кляштар у рукі беларускіх марыянаў на чале з Андрэям Цікотам. Тады ж быў праведзены рамонт  будынку пад наглядам архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.
Лёгкага жыцьця ў беларускіх марыянаў пад ціскам тагачасных польскіх уладаў не было. Нарэшце, у 1938 годзе з загаду Віленскага ваяводы Бацянскага усіх беларускіх манахаў выслалі з Друі, замяніўшы іх польскімі. Тым ня менш, з кляштару выйшаў шэраг выбітных ксяндзоў, двох з іх, Юрыя Кашыру і Антона Ляшчэвіча Папа Ян Павел ІІ бэатыфікаваў як мучанікаў. Вядзецца бэатыфікацыйны працэс у справе яшчэ двох.
Савецкая ўлада зачыніла кляштар, перадаўшы яго нейкай тамтэйшай вучэльні.
Са словаў друйскіх жыхароў, ПТВушнікаў у якасьці пакараньня адпраўлялі біць ляпніну ў касьцёле.
Калі я ўпершыню трапіў у Друю ў 1989 годзе, касьцёл  ужо пакрыху пачалі аднаўляць, але быў ён у жалюгодным стане. Даху не было, на скляпеньнях расьлі дрэвы, унутры было зьнішчана амаль усё. На вежы красавалася бусьлінае гняздо.
Праблем з адбудовай хапае і дагэтуль, тым больш, што касьцёл стаўся парафіяльным, а тутэйшыя жыхары наўрадці змогуць выдаткоўваць значныя грошы на рэнавацыю.



2


3


4


5


6



7


8



9


9


10


11


12


13

Дадатак-2016

Бакавы партал:


14
Магіла ксяндза Люцыяна Паўліка. Дзякуючы яго руплівасьці шмат якія касьцёлы здолелі захавацца ў часы савецкае ўлады.


15


16

flora&fauna, porte, mohiłki, biełaruś, photo, druja

Previous post Next post
Up