Каб чарговы раз не цягнуцца ўздоўж Via del Corso, адхіляемся ўбок, каб зірнуць на маўзалей Аўгуста. Крочым да царквы San Rocco all' Augusteo:
1
2
У браме ўжо відна Basilica dei Santi Ambrogio e Carlo al Corso:
3
4
У маўзалеі ж праводзіліся нейкія кансэрвацыйныя працы, усё было абнесена плотам. Усё'ткі, забіраючыся то на плот, то на нейкую скрыню, атрымалася зрабіць пару здымкаў. Дзякуй Богу, у Рыме спакойна ставяцца да акрабатычных кульбітаў турыстаў з камэрай.
5
6
Побач з базылікай скульптуры яе нябесных патронаў. San Carlo цягне рукі да неба...
7
а вось Sant' Ambrogio пачуваецца неяк няёмка каля нейкага ўрадавага будынку.
8
Тут ужо трэба, аднак, кіравацца да Корсо, каб сесьці ў аўтобус. Таму крочым, мінаючы розныя крамкі,...
9
вітрыны,...
10
пляцы...
11
Магчыма, калі я ўжо пабачу ў Рыме кожны камень, мне захочацца, заплаціўшы цяжкім мазалём здабытыя грошы, узглянуць яшчэ й на Ўорхала... Але пакуль упэўнена мінаем і яго. Галоўнае - з аўтобусам не разьмінуцца.
12