Sep 01, 2022 00:14
Яна чакае…
Салодкасьць мілых сноў не прамінае,
Іх плынь дзяўчыну цягне ў глыбіню
Лагода сьненьняў мяккая, даўгая…
У ёй чульлівасьць мае вастрыню.
І хвалі гэтых відзежаў ласкавых,
Агорнуць цела зьлёгку як боа,
Павольны рух разьмерана, яскрава
Скаванае разгорне амплуа.
І доўжыцца чаканьне асалодай,
Яе працягне толькі дотык твой.
Калі між сэрцаў цеплыня ды згода,
Між душамі спагада і спакой.
І цеплыня яе - успамін вясновы
На вуснах і на хвалях валасоў.
І змоўкне ў палоне лёгкай стомы,
Прачнецца на руках тваіх ізноў.