Nov 30, 2007 21:20
мне трэ назаўтра прачытаць Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (я такі ..., што да гэтага часу яшчэ не прачытаў), але мяне нешта ня прэ зараз нічога чытаць. ну што ты з гэтым зробіш? да таго ж грае музыка, а мне вельмі не хочацца яе выключаць). вось, я нешто апошнім часам падсеў на Білі Тэлента ( - канадскі афігенны гурт). Я за гэты і мінулы тыдзень і так ужо няблага павучыўся: выцягнуў сярэдні бал на 8 ( а гэта ў Ляцэі вельмі нават і нічаво). калі б не было парачка тупых нулёў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, то было б зусім крута. ну нічыво. усё адно, я ведаю, што гэта тупыя нулі, і яны абсалютна маіх ведаў не змяняюць і тым больш іх не характэрызуюць. ладно, нешто я завумно пачаў пісаці. не падобна да мяне.
***
мая сястра была на "алімпіядзе" (яна ў 3 класе) па нечым. ці то па ЧГДз, ці то па МРБ (Мая Радзіма Беларусь, калі хто не памятае. у мяне гэтае спалучэнне слоў такую настальгію навейвае)) ). Дык во. Яна (сястра мая) падыйшла да бацькі, каб праверыць, ці правільна яна адказала на адно пытанне. А пытанне было такое:
у якую птушку Бог ператварыў жанчыну, якая не хацела даглядаць сваіх дзяцей? (з Бібліі) вар-ты адказаў: зязюля, бусел, і яшчэ нейкія іншыя. вы ўяўляеце сабе такое?!!! у Бібліі нідзе і ніколі такога НЕ БЫЛО!!!! Да чаго дакацілася наша адукацыя, што у алімпіядах змяшчаюць такія пытанні?!!!! гэта ж проста ... А ў дзяцей жа няма такіх бацькоў, якія могуць сказаць што нічога такога падобнага там быць не можа. Жах! Гэта ж наша дзяржава пад пакравіцельствам провославной церкві, почему же она тогда не отслежівает такіе вешчі? і не кажыце, што гэта дробязі, бо гадаванне нацыі пачынаецца з гадавання яе дзяцей!
***
на наступным тыдні 4 канцэрты, на якія я б хацеў схадзіць. Блін! дзе ж столькі грошай набярэшся?