Belsat Music Live: «Стары Ольса»

Oct 09, 2017 16:13


Про гурт:

„Стары Ольса“ - гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік - Зміцер Сасноўскі. Склад - 6 чалавек. Назва паходзіць ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

У рэпертуары - беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі („Полацкі сшытак“, „Віленскі сшытак“), беларускія канты ХVI - пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах, а таксама з рознымі тэатрамі агню.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па выглядзе, тэхналогіі і сыравіне) копіі даўніх беларускіх інструментаў - дуды (валынкі), ліры, гусляў, жалейкі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, тромбамарыны, барабана.

Мэта - найбольш поўная (па магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў XIII-XVIII стагоддзях была Беларусь. У Вялікім Княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў - лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана.

Акрамя ўласных сольных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Запісаныя 11 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

(http://staryolsa.com/by/gurt/historyja.html.)

Послухаймо:

https://www.youtube.com/watch?v=oQu0QxKZSiM

image Click to view



Надибав цей гурт ось там: https://pani-poganka.dreamwidth.org/5450.html?thread=7498#cmt7498.

культура, спів, music, пісні, слов’яни, етнічне, музика, білорусь

Previous post Next post
Up