«Ультыматум Мядзьведзева» - 2. Белорусская оппозиция о комментарии из зажиточного Люксембурга.

Mar 07, 2019 14:08


Вот лично я вчера не смог постичь глубину "Люксембургского месседжа" Дмитрия Анатольевича ( Издалёка, из зажиточного Люксембурга Дмитрий Медведев высказался о российско-белоруссих отношениях). Но нашлись люди, не обделённые высотой интелекта, здравостью рассудка, широтой взглядов, трезвостью мысли и остротой пера. Склоняю голову. Автор постиг самоё суть. ИМХО.
Читаем, окультуриваемся (дал вольный перевод, ибо пишу тут для русскоязычной аудитории, и полноценный оргигинал, дабы не задеть чувства)

«Ультыматум Мядзьведзева» - 2. 07.03.2019, Юрий Дракохруст, Радио Свобода, "Завтра твоей страны".

Премьер РФ Дмитрий Медведев отреагировал на заявления Александра Лукашенко по поводу двусторонних отношений, сделанные во время "Большого Разговора с президентом" и после нее.
Стоит напомнить, что нынешний кризис в публичной сфере начался с предложения именно Медведева, прозвучавшего в прошлом году в Бресте 13 декабря - либо углубление интеграции, либо сокращение российской помощи.
На этот счет потом высказывались многие, в том числе и российский премьер, однако сейчас он в определенном смысле подвел итоги почти трехмесячного борьбы вокруг его "брестского ультиматума".


Валютная интеграция по-Лукашенко: "не ехать, а шашечки"

"Бессмысленно говорить о том, где будет эмиссионный центр, как будет называться валюта, пока не будет проведена скучная работа по согласованию основных документов, на базе которых этот союз должен работать".

Ведь успеха и нет. А "скучная работа" не может заменить решение на политическом уровне. А оно, оно и в самом деле не о том, где физически разместить эмиссионный центр. Да хоть на Курилах можно, хоть в Бресте или Витебске.
Оно о том - чей контроль. А в этом вопросе согласия Лукашенко нет. Есть согласие на "шашечки" (прим., - им. в виду идиома "вам шашечки или ехать").

Но, в свою очередь, согласие, озвученное Медведевым, на "грязную работу" - это фактически согласие на белорусскую тактику затягивания переговоров. Минск не может напрямую отказаться от предложений союзника и не хочет на них соглашаться. Он хотел бы утопить их в бесконечном обсуждении.

Если судить по словам Медведева Москва, по крайней мере пока, не против играть по этим правил

Почему Союзное государство не Евросоюз?

Выпады Лукашенко, его критика в адрес России, вызвали любопытный комментарий, особенно пикантный с учетом условий - Медведев говорил о белорусско-российских отношениях (после переговоров с коллегой) из Люксембурга.

"Мне кажется, что над этим нужно работать, а не просто говорить о том, что "очевидно Россия не хочет, и это все лишь для прикрытия". Если бы так рассуждали отцы-основатели Европейского Союза, то никакого Европейского Союза не было бы".

Наверное, для господина Медведева не секрет, что от отцов-основателей ЕС существенно отличается не только Лукашенко, но и он сам и, в целом, российская правящая элита.

Российский премьер резонно добавил. "Вообще любой союз основан на доверии, а не на комментариях о том, в чем мы кого подозреваем, что, де, там прибежали и на ухо кому-то что-то сказали. Не очень хороший путь".

"Прибежали и на ухо сказали" - выглядит реакцией на личную критику, на рассказ Лукашенко, как именно из-за позиции Медведева, когда тот был президентом РФ, Беларусь не признала независимость Абхазии и Южной Осетии.

А, насчет доверия, - то и действительно, множество негативных комментариев свидетельствуют о том, что его немного.

"Насильно туда затянуть никого невозможно"

В своих ответах российский премьер вернулся к своему ультиматума 13 декабря 2018 года, слегка по-другому расставив акценты.

Он напомнил, что и тогда предлагал два варианта - "продвинутый" (углубление интеграции) и "консервативный".

В чём заключается суть второго, "консервативного", он повторил и сегодня: "мы можем остаться в рамках договора и создать не очень объемный союз, но который даст определенные преимущества обеим сторонам объединения".

"Определенные", как можно понять, не слишком "объемные", это вовсе не такие, на какие Беларусь надеялась.

А про углубление интеграции российский премьер сказал. "Это может случиться, только если будет согласие двух сторон. Насильно туда затянуть никого невозможно".

Хорошо, что, по крайней мере, на "риторическом уровне" констатируется, что насильно туда затянуть невозможно.

Развитие кризиса в двусторонних отношениях, реакция Минска, свидетельствует о том, что именно добровольного согласия белорусской стороны не будет.

В декабре Кремль устами Медведева озвучил дилемму для Минска, предложил сделать выбор. Возможно, сегодняшние заявления премьера России - свидетельство того, что в Кремле поняли, что Минск выбор сделал.

«Ультыматум Мядзьведзева» - 2. 07.03.2019, Юры Дракахруст, Радыё Свабода, "Заўтра тваёй краіны".

Прэмʼер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў адрэагаваў на заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт двухбаковых адносінаў, зробленыя падчас «вялікай размовы з прэзыдэнтам» і пасьля яе.


Варта нагадаць, што цяперашні крызіс у публічнай сфэры пачаўся з прапановы менавіта Мядзьведзева, якая прагучала летась у Берасьці 13 сьнежня - альбо паглыбленьне інтэграцыі, альбо скарачэньне расейскай дапамогі.

На гэты конт потым выказваліся многія, у тым ліку і расейскі прэмʼер, аднак цяпер ён у пэўным сэнсе падвёў вынікі амаль трохмесячнага дужаньня вакол яго берасьцейскага «ўльтыматуму».

Валютная інтэграцыя па Лукашэнку: ня ехаць, а шашачкі

Некаторыя СМІ, і ня толькі расейскія, успрынялі словы Лукашэнкі пра гатоўнасьць на адзіную валюту з эмісійным цэнтрам у Санкт-Пецярбургу як канчатковую згоду на расейскія прапановы, некаторыя - як капітуляцыю. Аднак гэтыя мэдыя не зьвярнулі ўвагі на дадатак - што агульная валюта павінная ўводзіцца на роўных, роўнапраўных умовах. Інакш кажучы, мы вам - палову Беларусі, а вы нам (мне) - палову Расеі.

Мядзьведзеў якраз сэнс «згоды» саюзьніка зразумеў. Радавацца посьпеху, перамозе сваёй лініі ён ня стаў - «Бессэнсоўна казаць пра тое, дзе будзе эмісійны цэнтар, як будзе называцца валюта, пакуль ня будзе праведзеная нудная праца па ўзгадненьні асноўных дакумэнтаў, на базе якіх гэты саюз павінен працаваць».

Бо посьпеху і няма. А «нудная праца» ня можа замяніць рашэньне на палітычным узроўні. А яно - і сапраўды не пра тое, дзе фізычна разьмесьціць эмісійны цэнтар. Ды хоць на Курылах можна, хоць у Берасьці ці Віцебску. Яно пра тое - чый кантроль. А ў гэтым пытаньні згоды Лукашэнкі няма. Ёсьць згода на «шашачкі».

Але ў сваю чаргу згода, агучаная Мядзьведзевым, на «нудную працу» - гэта фактычна згода на беларускую тактыку зацягваньня перамоваў. Менск ня можа наўпрост адмовіцца ад прапановаў саюзьніка і ня хоча на іх пагаджацца. Ён хацеў бы ўтапіць іх у бясконцым абмеркаваньні.

Калі судзіць па словах Мядзьведзева Масква, прынамсі пакуль, ня супраць гуляць па гэтых правілах.

​Чаму саюзная дзяржава не Эўразьвяз?

Выпады Лукашэнкі, яго крытыка на адрас Расеі, выклікала цікавы камэнтар, асабліва пікантны з улікам умоваў - Мядзьведзеў казаў пра беларуска-расейскія адносіны пасьля перамоваў з калегам зь Люксэмбургу.

«Мне здаецца, што над гэтым трэба працаваць, а не проста казаць пра тое, што "відавочна Расея нічога ня хоча, гэта ўсё для прыкрыцьця". Калі б так разважалі бацькі-заснавальнікі Эўрапейскага Зьвязу, то ніякага Эўрапейскага Зьвязу не было б».

Напэўна, для спадара Мядзьведзева не сакрэт, што ад бацькоў-заснавальнікаў ЭЗ істотна адрозьніваецца ня толькі Лукашэнка, але і ён сам і ў цэлым расейская кіроўная эліта.

Расейскі прэмʼер слушна дадаў. «Увогуле любы саюз заснаваны на даверы, а не на камэнтарах пра тое, у чым мы кагосьці падазраём, што там прыбеглі і на вуха сказалі. Ня вельмі добры шлях».

«Прыбеглі і на вуха сказалі» - выглядае рэакцыяй на асабістую крытыку, на расповеды Лукашэнкі, як праз пазыцыю Мядзьведзева, калі той быў прэзыдэнтам РФ, Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

А наконт даверу - дык і сапраўды, усялякія непажаданыя камэнтары сьведчаць пра тое, што яго няшмат.

«Сілком туды зацягнуць нікога немагчыма»

У сваіх адказах расейскі прэмʼер вярнуўся да свайго ўльтыматуму 13 сьнежня 2018 году, крыху па-іншаму расставіўшы акцэнты. Ён нагадаў, што і тады прапаноўваў два варыянты - «прасунуты», з паглыбленьнем інтэграцыі, і «кансэрватыўны». Сэнс апошняга ён паўтарыў і сёньня «мы можам застацца ў рамках дамовы і стварыць ня вельмі аб’ёмны саюз, але які дае пэўныя перавагі абодвум бакам аб’яднаньня».

«Пэўныя» - як можна зразумець, ня надта «абʼёмныя», не такія, на якія Беларусь спадзявалася.

А пра паглыбленьне інтэграцыі расейскі прэмʼер сказаў. «Гэта можа здарыцца, толькі калі будзе згода двух бакоў. Сілком туды зацягнуць нікога немагчыма».

Добра, што прынамсі на рытарычным узроўні канстатуецца, што сілком туды зацягнуць немагчыма.

Разьвіцьцё крызісу ў двухбаковых адносінах, рэакцыя Менску, сьведчыць пра тое, што менавіта добраахвотнай згоды беларускага боку ня будзе.

У сьнежні Крэмль вуснамі Мядзьведзева агучыў дылему для Менску, прапанаваў зрабіць выбар. Магчыма, сёньняшнія заявы прэмʼера Расеі - сьведчаньне таго, што ў Крамлі зразумелі, што Менск выбар зрабіў.

Медведев, политика, Союзное государство, Лукашенко, РБ, РФ, оппозиция, аналитика

Previous post Next post
Up