Jul 20, 2010 10:29
Чытанне “Рэха Нябёсаў” аўтара К. для мяне сталася падобным на ...... Многае перасякалася з жыццём маім. І кніга ператварылася ў падарожжа вобразаў, ключ для ўласных перажыванняў. Марыэ - так падобная на маю сяброўку і яе жыццё не літаральна, аднак па духу. Асао так нагадаў мяне. І гэты бясконцы пошук так мне блізкі.
Цяпер засеў за чытанне Майрынка “Голэм”, аднак містычнае здало свае пазіцыі ўнутры. Я настолькі захапіўся пачуццёвым, што мудрагелістасць містыкі для мяне аддалілася. Навошта, калі не нясе шчасця?