Apr 08, 2006 15:19
В канун президентских выборов жительница Эстонии Любовь Грынкевич написала это стихотворение.
Маёй Беларусi
Маёй любай зямлi шлю паклон,
Беларусь з яе святам вiншую!
Пажаданнi ёй шчырыя шлю -
Дзе ты знойдзеш краiну такую?!
Не злiчыць, колькi гора было
I ахвяр на шляху тваiм цяжкiм,
Колькi войн праз цябе пралягло
Да таго, як ты стала сучаснай.
Я заўжды шчырым сэрцам з табой,
Край, дзе юнасць прайшлi i маленства,
Дзе магiлы радзiмых бацькоў.
I няма даражэй таго месца…
Тыя, з колерам неба, палi
I грачышныя, з колерам ружы…
Яны ў сэрцы навекi маiм,
Не пагасiць той памяцi стужа.
Веру ў сiлы твае, мая Белая Русь,
Добрых поспехаў у справах жадаю.
Хай iмкненнi твае, што шануе народ,
Цэлы свет i пайме, i прызнае.
Любоў Андрэеўна Грынкевiч
19.03.2006