Напярэдадні...

Dec 08, 2012 00:23



Сьнежная Панна на белай дарозе 
Не пакідае сьлядоў.
Колькі яшчэ Яна будзе прыходзіць?
Сотні, мільёны разоў?...

Новую раніцу ноч сустракае.
Ў белым тумане ўсе фарбы памерлі.
Ціха й пяшчотна зязюля кувае
Сярод карцін ў мастакоўскай майстэрні.

Усяго 3 разы... Ужо 3 гадзіны...
Прыйшла Міласэрнасьці Божай часіна...

Горад павольна плыве па туману -
Прама да Бога Жывога у рукі.
Езус калыша маленькую Панну.
Анёлы рыхтуюць Ёй падарункі.

Раніцай бела-чырвона-белай
Горад наш будзе належаць Ёй.
Ўсё аддаем мы Табе, Каралева,
Ўсё, што мы маем - і радасьць, і боль...

3-33, горад сьпіць на руках у Пана,
Толькі ня гасьне сьвятло ў старажытнай майстэрні.
Піша мастак партрэт Сьнежна-Белай Панны,
Белы анёл адчыняе для Раніцы дзьверы...

Менск, Каталіцтва, Панна, Сьвяты

Previous post Next post
Up