Яны прылятаюць на белым воблаку, якое павольна рухаецца па небу. Яна трымае ў руках герб Пагоню, а Ён - бел-чырвона-белы сьцяг. Яны размаўляюць паміж сабой па-беларуску. Панна апранута ў блакітна-белую вопратку, а Езус - у белую. Ягоныя белыя крылы пяшчотна абдымаюць Белую Краіну, а Яна палівае яе дажджом, засыпае сьнегам, ухутвае туманам, накрывае яе сваім празрыстым покрывам. Кроў з прабітых цьвікамі далоняў Езуса капае на зямлю, на траву, на людзей, на Горад…
…Разьюшаны д’ябал наразае да наразае кругі вакол Беларусі, шалеючы ад таго, што ня можа яе зьнішчыць…