Dec 28, 2010 20:54
...Ва ўсіх асабліва цяжкіх абставінах, перад тварам небясьпекі, легіянэр павінен у думках паўтараць: "Гэта вайна!" Народ, акружаны непрыяцелем, чэрпае ў гэтых словах энэргію, неабходную для ахвярнасьці. Няхай і легіянэр праявіць такую ж рашучасьць у барацьбе за душы. Хай кожны легіянэр застанецца непахісным на сваім месцы нават тады, калі ўсе іншыя даўно зьбеглі, бо гэта ён казаў, што трэба шукаць заняпалыя душы. І вось гэтыя душы перад ім. Якое ж ён мае права скардзіцца? Што дзіўнага ў тым, што дрэнныя паводзяць сябе дрэнна, а нізкія - ганебна?...
Ці можа адступіць легіянэр, калі ад яго патрабуецца ахвяра? Ніколі!
Легіён настойліва просіць духоўных настаўнікаў і ўсіх службовых асобаў прывучаць легіянэраў раўняцца на ідэал, якім былі прасякнутыя хрысьціянскія пакутнікі ў рымскім Калізеі. Нашым халодным і мэркантыльным сучасьнікам такое можа падацца нерэальным. Але ў Калізеі таксама існаваў свой разьлік. У тыя часы многія добрыя людзі - ні слабейшыя, ні мацнейшыя за цяперашніх легіянэраў - задаваліся пытаньнем: "Якую цану трэба заплаціць за кожную душу?"...
(Зь легіянэрскага кіраўніцтва. Пераклад з расейскай мовы)
Легіён Найсьвяцейшай Панны Марыі,
Каталіцтва