Вось, пахвалюся новым здабыткам.
![](http://pics.livejournal.com/elup/pic/0006hz3c/s640x480)
Язэп Найдзюк па вайне таемна пераехаў з Нямеччыны ў Польшчу. Спыніўся ў горадзе Інаўроцлаў, дзе працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні, пад прозьвішчам Юзэф Александровіч, быў вядомым у горадзе адмыслоўцам-паліграфістам. Займаўся мясцовым краязнаўствам. Сувязь зь беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата Чэслава Найдзюка, які жыў у ЗША. Вёў ліставанне з Л. Геніюш, Ю. Туронкам, Казімірам Грынкевічам і інш. Пра тое, хто ён на самой справе польская служба бясьпекі выявіла толькі ў 1963 годзе, на той час ужо не чапала.
Сам экслібрыс выканаў вядомы ва Інаўроцлаве графік і мастак Stanisław Łuczak (1912-1980) .
Дрэварыт, падпісаны алоўкам у 1962 ці 1963 годзе. Памер экслібрысу 142 х 114 мм.