На выходных гукалі вясну з СЭТам і маімі добрымі сябрамі.Наколькі добра нагукалі пакуль не зразумела, але ж па ўсім прагнозам прыйдзе вясна на наступным тыдні. Амінь! Свята гукання вясны мае сваю асабістую магію з песнямі, карагодамі, развешваннем стужачак ды птушачак на дрэвах. І, канешне ж, адзін з самых захапляльных момантаў гэтага абраду - сама падрыхтоўка. Сабралісь мы з дзевачкамі вечарком наляпіць птушачак з салёнага цеста,ды і піражкоў з агароднінкай.Дзіцячыя эмоцыі, весялосць і пазітыў гарантаваны,нават негледзячы на маразы і снег на вуліцы.:) На фотаздымках увесь працэс прыгатавання птушачак, і як яны выглядалі ў выніку на дрэвах