Сучасная канцэпцыя суверэнітэту: якабінскае вынаходніцтва
Ален дэ Бенуа
Пытанне аб суверэнітэце ізноў паўстала ў Сярэдневечча, калі шматлікія пачалі цікавіцца не толькі тым, якая з формаў дзяржаўнага ўладкавання з’яўляецца найлепшай, ці якое прызначэнне маюць паўнамоцтва, што належаць палітычным сілам , але і тым, якой ёсць палітычная сувязь, што яднае народ са сваім урадам. Інакш кажучы, як варта пазначыць сувязь паміж кіроўцамі і кіруемымі ў палітычным грамадстве?
Бадэн пачынае з адсылкі, даволі слушнай, да таго, што суверэнітэт (ці majestas), які ўяўляе сабой краевугольны камень цэлай сістэмы, - атрыбут здольнасці загадваць, якая сама складае адну з асноў палітыкі. Як і шматлікія аўтары свайго часу, ён таксама абвяшчае, што урад моцны толькі тады, калі ён легітымны, і падкрэслівае сваё перакананне, што дзейнасць урада павінна адпавядаць пэўнаму набору каштоўнасцяў, усталяваных справядлівасцю і розумам. Ён, тым не меньш, добра ўсведамляў, што падобных меркаванняў недастаткова для ўкладання ўяўлення пра суверэнную дзяржаву. З гэтай прычыны ён абвяшчае, што крыніца ўлады палягае ў праве. Кампетэнцыя па стварэнні і скасаванні законаў належыць суверэну. Менавіта гэта і з’яўляецца адметнай рысай суверэнітэта: заканадаўчая і кіроўчая ўлады тоесныя. Бадэн робіць з гэтага карэнны вывад: так як валадар не можа падпарадкоўвацца рашэнням, якія прымае, ці ўказам, якія выдае, ён абавязкова знаходзіцца вышэй закона.
Гэтая формула з’явілася ў асяроддзі старажытнарымскіх правазнаўцаў: princeps solutus est ligibus (лат. «Уладар вольны ад закона», заўв. пер.). “Той, хто з’яўляецца суверэнам”, - піша Бадэн, - “не павінен ніякім чынам падпарадкоўвацца загадам іншых… Таму законы указваюць, што ўладар не мусіць падвяргацца сіле законаў…” Законы ўладара залежаць толькі ад яго чыстай свабоднай волі.” Уладар, такім чынам, валодае суверэннай уладай усталёўваць законы, якія не абмяжоўваюць яго самога, і выкарыстоўваць гэтую ўладу без згоды сваіх падначаленых, што азначае, што вярхоўная ўлада абсалютна незалежная ад тых суб’ектаў, для якіх выдае законы. Кардынал Рышэлье пазней скажа ў тыж жа самым духу, што: “Уладар - майстар юрыдычных фармальнасцяў”.
З прычыны сваіх заканадаўчых паўнамоцтваў, піша Бадэн, вярхоўная улада з’яўляецца і можа быць толькі адзінай і поўнай, адкуль і узнікае азначэнне суверэнітэта як “поўнай і непарыўнай улады дзяржавы” - г. зн., неабмежаванай улады ў сферы чалавечых зносін. Абсалютная ўлада суверэна палягае ў тым факце, што суверэн не падпарадкоўваецца ўласным законам, але можна выдаваць і скасоўваць іх па асабістым жаданні. З іншага боку, здольнасць да законатворчасці патрабуе ад суверэнітэта, каб той быў поўным, бо заканадаўчая ўлада не можа быць падзеленай. Усе астатнія палітычныя прывілеі суверэна узнікаюць з гэтага пачатковага сцвярджэння. Бадэн выводзіць з гэтага карэнную характарыстыку суверэнітэта як дараванага ўладару, які не падпарадкуеца ніякім нормам па-за межамі ўласнай волі, чыя ўлада не абмежавана і не залежыць ні ад каго, не з’яўляецца ні дэлегіраванай, ні часовай, і не падлягае адказнасці ні перад кім і ні пры якіх акалічнасцях. Фактычна, калі б ён пачаў залежыць ад каго-нбудзь акрамя сябе, унутры дзяржавы ці за яе межамі, ён згубіў бы заканадаўчую уладу. Ён бы больш не з’яўляўся суверэнам.
Бадэнаўскі суверэнітэт, такім чынам, поўнасцю выключны: прызначаючы караля на ролю адзінага заканадаўцы, ён надзяляе дзяржаву неабмежаванымі паўнамоўцтвамі для дзеянняў. Гэта дапускае, што нацыя састаўляецца дзяржавай і нават тоесная ёй. Адпаведна Бадэну, краіна можа інаваць зыходзячы з уласнай гісторыі, ідэнтычнасці, традыцый, але не існуе палітычна акрамя як да той мяжы, у якой яна аформілася як суверэнная дзяржава. Суверэнітэт у такім выпадку - абсалютная ўлада, якая робіць дзяржаву палітычным утварэннем, адзіным і поўным. Дзяржава павінна быць адзінай і непадзельнай, бо гэта не што іншае, як выяўленне заканадаўчай манаполіі, якой валодае суверэн. Мясцовыя аўтаноміі могуць быць прызнанымі толькі ў маштабе, у якім яны не стрымліваюць уладу ўладара. Фактычна, гэтыя аўтаноміі ніколі не перастануць пераўтварацца ва ўсё больш абмежаваныя. Дзяржава, такім чынам, становіцца манадай, тады як уладар аказваецца атдзеленым ад народа - інакш кажучы, аказваецца ў ізаляцыі, мяжуючай з саліпсізмам.
Значэнне гэтай новай тэорыі відавочнае. С аднаго боку, яна падзяляе грамадскі соцыум і палытычны соцыум, і гэты падзел добра паслужыць палітычнай думцы XVIII ст. З іншага боку, яна паклала пачатак сучаснай дзяржаве-нацыі, якакая характарызуецца непадзельнай прыродай сваёй вярхоўнай улады. З Бадэнам палітычная тэрыя абедздвюма нагамі ўступае ў сучаснасць.
Згодна Бадэну, суверэнітэт у першую чаргу неаддзельны ад ідэі палітычнага грамадства; ён адмяняе прыватныя сувязі і прыхільнасці і сам па сабе разгортваецца на руінах пэўных грамадстваў. Ускосным чынам, грамадскія сувязі ужо пераўтварыліся ў урадавую дамову, у якой удзельнічаюць толькі індывіды: ён знішчае любое пасрэдніцтва паміж членамі грамадства і ўрадавай уладай. Гэты разрыў сувязяў паміж дапалітычнымі грамадствамі і палітычнымі адзінкамі будзе выкліканы першапачаткова абсалютнай манархіяй і пасля - дзяржавай-нацыяй, якая вызначае сябе ў першую чаргу сваім аднародным характарам, незалежна ад таго, ці з’яўляецца гэта аданароднасць натуральнай (культурнай ці этнічнай) ці прыдбанай (пераводам усіх калектыўных адрозненняў у сферу прыватнага жыцця).
Нецяжка ўбачыць рэлігійны падтэкст гэтай дактрыны: то, як Бадэн уяўляе палітычную ўладу - толькі свецкая аналогія ўяўлення абсалютыстаў пра тое, як Бог выкарыстоўвае сваю ўладу - і таго, як Папа Рымскі кіруе хрысціянскім светам. Гэта слушна нават нягледзячы на тое, што ён абвяргае сярэдневечную канцэпцыю ўлады як простага даравання Богам. Згодна Бадэну, уладару больш неабавязкова валодаць уладай “па боскім праве”. Ён сам, атрымаўшы ўладу ствараць і скасоўваць законы, дзейнічае падобна Богу. Ён сам па сабе складае асобную цэласнасць, якая кіруе грамадскай цэласнасцю, таксама, як Бог уладарыць космасам. Тое ж самае справядліва і для абсалютнай праведнасці суверэна, якая проста пераўтварае ў палітычную сферу атрыбуты картэзіанскага бога, які можа рабіць усё, што пажадае, але нездольны жадаць таго, што з’яўляецца злом.
Ад суверэнітэта гэта невялікі патаемны крок да ўяўлення аб бязгрэшнасці. Іншымі словамі, Бадэн дэсакралізуе суверэнітэт, забіраючы яго ад Бога, але адразу ж рэсакралізуе яго ў свецкай форме: ён пакідае монапалістычны і абсалютны суверэнітэт Бога для таго, каб пакончыць з монапалістычнай і абсалютнай уладай дзяржавы. Уся сучаснасць з моманта свайго станаўлення знаходзіцца ў гэтай неакрэсленасці: з аднаго боку, палітычная ўлада становіцца свецкай; з іншага, суверэн - надалей тоесны дзяржаве - становіцца асобай, надзеленай амаль боскім палітычным моцам. Гэта ідэальная ілюстрацыя да тэзіса Карла Шміта: “Усе шматсэнсоўныя сучасныя канцэпцыі ў тэорыі дзяржавы - сэкулярызаваныя тэалагічныя канцэпцыі”.
Бадэнаўская канцэпцыя суверэнітэта, тым не меньш, не дапускае вызначанага тыпа палітычнага рэжыму. Ён аддае перавагу манархіі, бо ўлада ў манархіі найбольш сканцэнтравана, але ён таксама разумее, што яна роўна сумяшчальна з арыстакратычнай ці дэмакратычнай уладай, хоць рызыка падзелу ўлады найбольш вялікая ў дэмакратыі.
Ёсць штосці парадаксальнае ў сучаснай фармуліроўцы суверэнітэту. Бадэн прыкладае ўсе намаганні для падзелу тыраніі і ўлады суверэна, але спасылаючыся на ідэі, які, аб’ектыўна кажучы, уводзяць абмежаванне суверэнітэта, хоць ён і вызначае апошні як непадзельны і абсалютны.Гэта абмежаванне можа грунтавацца на неабходнасці для ўладара паважаць пэўныя натуральныя і боскія законы. Гэта абмежаванне таксама можа грунтавацца на канчатковай мэце ўлады, якая змяшчаецца ў служэнні ўсеагульнай карысці без шкоды для правоў членаў грамадства; яно таксама можа грунтавацца на крытэрыі свайго лэгітымнага карыстання. Але ўся гэтая тэарэтычная апора супраць тыраніі вельмі хутка ўпадзе з прычыны дынамізма самога абсалютызма.
Канцэпцыя суверэнітэта, характэрнага для абаслютнай манархіі, была захаваная ва ўсёй сваёй паўнаце Французская рэвалюцыяй, якая абмежавала сябе прыпісваннем такой улады нацыі. З гэтага выявілася перашкода, з якой сутыкнулася Рэспубліка, спрабуючы прымірыць два першыя артыкулы Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна, якія абвясцілі першаснасць асабістых універсальных правоў, з трэцяй, якая толькі нацыю надзяляе сілай судзіть у межах сваёй кампетэнцыі.
Адна з добрых якасцяў нядаўняй кнігі Ладана Барамана - гэта тое, што яму ўдалося выявісць, грунтуючыся на вывучэнні тэкстаў, не толькі пераменасць ідэі абсалютнага суверэнітэту ад Ancien Régime(фр. «стары рэжим», заўв. пер.) да Рэвалюцыі, але і тое, што прызнанне рэвалюцыяй верхавенства нацыянальнага суверэнітэта бяр свой пачатак не ў 1792 ці 1793 гг., падчас уздыму якабінскай партыі, але і ў самым пачатку гэтага руху. Ключавы момант дасягаецца, калі трэцяе саслоўе здзяйсняе аднабаковае рашэнне ў маі 1789, прымая на сябе адказнасць па праверцы даверчых грамат дэпутатаў, рашэнне, якое прыводзіць да пераўтварэння Генеральнага сходу ў Нацыянальный сход і надзяляе дэпутатаў палітычным суверэнітэтам.
Прапанове абата Сійэ, які заклікаў камуны да ябвяшчэння сябе Нацыянальным сходам, супрацьстаяла ініцыятыва Мірабо, які прапанаваў альтэрнатыўную назву, “Сход народных прадстаўнікоў”. Барацьба дзвюх ініцыятыў выяўляе адкрытую складанасць спробаў даць азначэнне нацыі. У выніку прапанова Сійэ будзе прынятая, тады як прапанова Мірабо адхіленая як шкодная для права нацыі. Для Сійэ, тым не меньш, нацыя - гэта “жывы орган з аднадумцаў, аб’яднаных агульным правам”, орган выключна аднародны па свай сутнасці і аддзелены ад любой дапалітычнай мэты. Менавіта гэтым органам і толькі ім адным павінен быў быць гарантаваны суверэнітэт. “Нацыя існуе перш за ўсё, гэта выток усяго. Яе воля заўсёды законная, яна ёсць правам у дачыненні да самой сябе”.
17 ліпеня 1789 года прапанаваная Сійэ назва, “Нацыянальны сход”, прымаецца з дэвізам, што прадстаўніцтва нацыі павінна быць “адзіным і непадзельным”.
Так як лічыцца, што Усеагульная Воля прымае форму толькі ў заканадаўчым органе, нацыянальнае прадстаўніцтва блытаюць з нацыяй. З гэтага моманта суверэнітэт становіцца ўласнасцю нацыі і перадаецца Сходу для таго, каб быць выкарыстаным зверху. З гэта часу наця адпавядае сферы калектыўага суверэнітэта, які увасоблены ў Нацыянальным сходзе. Рэвалюцыйны суверэнітэт, тым не меньш, першапачаткова паходзіць не з выбарнага органа, але ўяўляе сабой простую перадачу ад каралеўскай улады.
Канстытуцыя 1791 года ідзе далей, дадаючы агаворку, што “суверэнітэт непадзельны, неадчужальны і неад’емны”. Тым не меньш, у жнўні 1791, у ходзе дыскусіі, якая папярэднічала канчатковаму ўкладанню гэтага артыкула, першы яе праект надзяляў суверэнітэт толькі якасцю непадзельнасці. Неад’емнасць была дададзена па патрабаванні Рабесп’ера. 7 верасня Сійэ абвяшчае: “Францыя не павінна быць згуртаваннем дробных народаў, якія б кіравалі сабой у якасці дэмакратый; гэта не сукупнасць дзяржаў; гэта ўнікальная цэласнасць, складзеная з інтэграваных частак”. У дадатку 25 верасня 1792 сама Французская рэспубліка была абвешчана “адзінай і непадзельнай”. Такім чынам, прамежкавым органам і аснозўным формам жыцця грамадаў было адмоўлена ў якой бы то ні было асабістай легітымнасці. Годам пазней якабінцы, ганьбуючыя “федэралісцкую пагрозу”, паўтораць гэты аргумент. Дзейнічая па таму ж прынцыпу, рэвалюцыянеры вымусяць знікнуць рэгіянальныя дыялекты і запатрабуюць замены былых правінцый геаметрычна роўнымі акругамі.
Аналагічна гэтаму, канцэпцыя народнасці атрымоўвае выключна абстрактнае азначэнне, якое адпавядае ідэе нацыі, чый прыярытэт імгненна абвяшчаецца. Гэта абавязковая ўмова для народа, у сваю чаргу, каб быць абвешчаным суверэнам.
“Гэта аб’ектыўная рэчаіснасць, - піша Ладан Бараман, - нерод не можа быць дапушчаны ў сферу нацыянальнага суверэнітэта, метафізічнай сутансці par exelence, яго метамарфозы ў ідэальнае ўтварэнне даюць яму права быць задзейнічаным у логіцы нацыянальнага суверэнітэта, не падвяргаючы небяспецы трансцэндэнтнае існаванне нацыі, якое ўвасабляецца ў [палітычным працэсе] прадстаўніцтва”.
Прадстаўніцтва, тым не меньш, самое па сабе разумеецца як прынцып еднасці і “непадзельнасці” народа, такім чынам, выключаецца ідэя аб тым, што народ фармуецца з прыватных грамадстваў і асобных утварэнняў. Ідэя нацыі, створанай як адзіная трансцэндэнтная сутнасць, чые адзінства і непадзельнасць абавязкова незалежныя ад якогасці знешняга прынцыпа, скончваецца аднаўленнем канцэпцыі народнасці да той ступені, калі новая ідэя замяшчае старую, уводзячы ў дзеянне традыцыю, якую французскае права ніколі не пераставала ўвекавечваць. У рэшце рэшт, рэвалюцыйнвя канцэпцыя суверэнітэта робіць нацыянальнасць і грамадзянства сінонімамі: адгэтуль не будзе ніводнага француза, які б не быў французскім грамадзянінам (акрамя як у грамадзян без грамадзянскіх правоў), як і ніводнага грамадзяніна, які б не належыў да адпаведнай нацыянальнасці. Народ агулам настолькі непадзельны і адзіны, што пераўтварыся ў простую абстракцыю. Таму Францыя, нават сёння, не федэральная дзяржава і няздольная прызнаць існаванне карсіканскай і брэтонскай народнасцяў.
Такім чынам, пад флагам Рэвалюцыі, таксама, як і ад флагам “Старога Рэжыму”, знаходзіцца тая ж самая канцэпцыя суверэнітэта як “абсалютнай і вечнай улады” рэспублікі - вытока усіх правоў і абавязкаў грамадзян. Суверэнітэт якабінцаў падразумявае не большую абмежаванасць, чым суверэнітэт Бадэна. Рэвалюцыянеры выкрывалі федэралізм у тых жа самых выразах, якія выкарыстоўвалі абсалютысты, дакараючы, напрыклад, пратэстантаў за жаданне “кантанізацыі” Францыі па прыкладзе Швейцарыі. Яны кідаюцца праклёнамі і змагаюцца супраць мясцовага партыкулярызма таксама, як каралеўская ўлада спрабавала ўсімі сродкамі урэзаць самастойнасць феадальнага дваранства. Каб узаконіць рэвалюцыйнае правасуддзе, яны высоўваюць тыя ж аргументы, якія кардынал Рышэлье выкарыстоўваў дзеля абароны діскрэцыйнай улады кіраўніка. З надыходам рэвалюцыі нацыянальны суверэнітэт з’яіўся супрацьпастаўленым каралеўскаму абсалютызму, але не таму, што ён не прызнае абсалютызм сам па сабе, але з-за таго, што ён перадае абсалютныя паўнамоцтвы караля нацыі.
“Зразумела, - як пісала Мона Азуф, - рэвалюцыянеры з’яўляюцца для таго, каб пакончыць са старым светам, ствараючы грамаду вольных і роўных індывідаў. Насамрэч жа яны атрымоўваюць у спадчыну ад абсалютызма ідэю куды больш старую і цвёрдую: ідэю нацыянальнага суверэнітэта, легендарнага трансцэндэнтнага органа пад кіраўніцтвам асобных індывідуумаў. І гэта гэта ідэя вельмі хутка зноў набывае эфектыўнасць, і абсалютны суверэнітэт нацыі з’яўляецца, каб заняць вольнае месца абсалютнага суверэнітэта караля… Сам Тэрор, які зусім не быў прыдуманай якабінцамі напярэдадні свайго скону мерай, лагічна вынікае з таго, што яны пазычылі ў “старога рэжыму”.”
Калі па ўсіх сведчаннях Тэрор парушае натуральныя правы асоб, то зусім не правы нацыі, якія ён, насупраць, павінен гарантаваць і абараняць. “Падабенства паміж абсалютызмам і якабінствам, - піша Ладан Бараман, - лёгка патлумачыць. Калі палітычныя звычаі і прыёмы да і пасля 1789 аднолькавыя, то гэта дзякуючы таму факту, што яны аформленыя аднім і тым жа прынцыпам: суверэнітэтам нацыі.”
Так, як адзначыў Генры Мэндрас: “Тое, што было выказваннем у XVI стагоддзі, стала ў Францыі абсалютнай дактрынай, няўлоўным прынцыпам манархіі на працягу двух стагоддзяў, пасля - для канстытуцый, пачынаючы з 1791 года. Гэты прынцып быў юрыдычнай фікцыяй, абстракцыяй, якая ўвасобілася у каралі як абсалютным уладары. З адыходам караля эстафету перахапіла Рэспубліка.”