У маі-чэрвені пройдзе Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!
Галоўная мэта фестывалю ‑ вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.
http://partal.by/measure/adnak/