У Менску апынуўся пад пагрозай парк 50-годдзя Кастрычніка. На гэтай тэрыторыі запланаваны нацыянальны футбольны стадыён, на будоўлю якога дадзены капітал з Кітаю.Аднак супраць пілавання дрэваў выступіла група актывістаў, якія заяўляюць, што ў выпадку знішчэння парка раён Трактарнага завода з боку Партызанскага праспекта стане яшчэ больш нагадваць каменныя джунглі, а свежага паветра не стане. Першы канфлікт здарыўся яшчэ 29-га снежня.
Дата невыпадковая - дзяржава імкнецца знішчыць парк пакрысе, не прыцягваючы ўвагі грамадскасці. Таму і быў абраны дзень, калі людзі займаліся падрыхтоўкай да свята, кажа адзін з актывістаў абароны парка - Ігар:
- Была зламаная шыльда, і актывісты прайшлі на тэрыторыю і спынілі бензапілы, то бок будаўнікі самі спынілі свае бензапілы. Пасля г...
Болей...