зелёный уикенд.

May 28, 2013 11:29

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Дзіцячыя творчыя майстэрні пры падтрымцы ГА «Экадом» і Цэнтра экалагічных рашэнняў запрашаюць Вас на фестываль творчасці і развіцця «Зялёны ўікэнд», дзе разам з дзеткамі Вы пабачыце, пачуеце і пакаштуеце сапраўды захапляльную экалогію! Мерапрыемствы адбудуцца 1 і 2 чэрвеня з 12.00 да 18.00.



сустрэчы вконтакте и фейсбуку

Надзея Сабалеўская распавядзе пра рух павольнай ежы (slow food), тым самым даючы магчымасць зразумець адрозненні паміж ежай сапраўднай і не. Кветкі з рэшткаў тканіны навучыць вырабляць мастачка Наталля Гарачая.

Марыя Гуліна растлумачыць, чаму мы павінны падзяляць смецце, і пакажа, як ствараць файныя паштоўкі з макулатуры. Фантастычных жывёл са старой паперы ды скотча будзем ствараць з Ганнай Апарынай. А Надзея Куляшова навучыць саджаць смачную ды карысную зеляніну проста на падваконні. Васіль Сінюхін прадэманструе ператварэнне «жывой» вады ў «мёртвую». Найлепшае прыстасаванне для паходу ў краму па марозіва будзем упрыгожваць разам з Юляй Кашапавай. Сакрэтамі лэнд-арту падзеліцца Кацярына Спосаб. Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, але і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.

Ніякае свята не можа абысціся без музыкі. Дзіма Ску і яго праект «Чтобы-чтобы» натхніць усіх прысутных, а шоў школы этнічных барабанаў TekaDum дапаможа злавіць адпаведныя летнія рытмы. Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць праект «Шпакоўня» з неверагодным музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем «Сланечнікавыя людзі«.

Непатрэбныя дзіцячыя кніжкі і цацкі атрымаюць новае жыццё на паліцах той- і буккросінгаў.

А таксама вандроўная выстава «Падарожжа на самую вялікую энэргастанцыю Беларусі» ад Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Калі Вы не паспееце на адзін з майстар-класаў - нічога страшнага! Дачакацца наступнага занятку і правесці час з карысцю Вы зможаце пад самыя разнастайныя экалагічныя мульцікі.

Расклад
1 чэрвеня

12.00-13.00

Марыя Гуліна растлумачыць, чаму мы павінны падзяляць смецце, і пакажа, як ствараць файныя паштоўкі з макулатуры
Як складаць карціны з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

13.00-14.00

Надзея Сабалеўская распавядзе пра рух павольнай ежы (slow food), тым самым даючы магчымасць зразумець адрозненні паміж ежай сапраўднай і не (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Фантастычных жывёл са старой паперы ды скотча будзем ствараць з Ганнай Апарынай
(кошт квітка на майстар-клас 15.000)

14.00-15.00

Сакрэтамі лэнд-арту падзеліцца Кацярына Спосаб.
Найлепшае прыстасаванне для паходу ў краму па марозіва будзем упрыгожваць разам з Юляй Кашапавай (кошт квітка на майстар-клас 25.000)

15.00-16.00

Надзея Сабалеўская распавядзе пра рух павольнай ежы (slow food), тым самым даючы магчымасць зразумець адрозненні паміж ежай сапраўднай і не (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Надзея Куляшова навучыць саджаць смачную ды карысную зеляніну на падваконні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Кветкі з рэшткаў тканіны навучыць вырабляць мастачка Наталля Гарачая (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

15.30-16.00

Васіль Сінюхін прадэманструе ператварэнне «жывой» вады ў «мёртвую».

16.00-17.00

Марыя Гуліна растлумачыць, чаму мы павінны падзяляць смецце, і пакажа, як ствараць файныя паштоўкі з макулатуры
Надзея Куляшова навучыць саджаць смачную ды карысную зеляніну на падваконні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

17.00-18.00

Дзіма Ску і яго праект «Чтобы-чтобы»
Фантастычных жывёл са старой паперы ды скотча будзем ствараць з Ганнай Апарынай (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Кветкі з рэшткаў тканіны навучыць вырабляць мастачка Наталля Гарачая (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

2 чэрвеня

12.00-13.00

Кветкі з рэшткаў тканіны навучыць вырабляць мастачка Наталля Гарачая (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Надзея Сабалеўская распавядзе пра рух павольнай ежы (slow food), тым самым даючы магчымасць зразумець адрозненні паміж ежай сапраўднай і не (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

13.00-14.00

Сакрэтамі лэнд-арту падзеліцца Кацярына Спосаб
Надзея Куляшова навучыць саджаць смачную ды карысную зеляніну на падваконні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Як складаць карціны з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

14.00-15.00

Васіль Сінюхін прадэманструе ператварэнне «жывой» вады ў «мёртвую».
Фантастычных жывёл са старой паперы ды скотча будзем ствараць з Ганнай Апарынай (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Кветкі з рэшткаў тканіны навучыць вырабляць мастачка Наталля Гарачая (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

15.00-16.00

Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць Праект «Шпакоўня» з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем «Сланечнікавыя людзі»

16.00-17.00

Надзея Сабалеўская распавядзе пра рух павольнай ежы (slow food), тым самым даючы магчымасць зразумець адрозненні паміж ежай сапраўднай і не (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Марыя Гуліна растлумачыць, чаму мы павінны падзяляць смецце, і пакажа, як ствараць файныя паштоўкі з макулатуры
Найлепшае прыстасаванне для паходу ў краму па марозіва будзем упрыгожваць разам з Юляй Кашапавай (кошт квітка на майстар-клас 25.000)

17.00-18.00

Шоў школы этнічных барабанаў TekaDum
Фантастычных жывёл са старой паперы ды скотча будзем ствараць з Ганнай Апарынай. (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

фестиваль, креатив, экодом, устойчивое развитие, экология

Previous post Next post
Up