Берасцейскі незалежны тэатр “Крылы Халопа” абвясціў конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны Чарнобылю. Выстава адбудзецца ў інтэрнэце, каб кожны змог пабачыць тое, што намалявалі дзеці. Чаму была абраная такая тэма, расказвае арганізатар Сяргей Гайко:- Для дзіцячага конкурсу ў нас ёсць мала часу. Галоўнае - было жаданне высветліць, якія ўвогуле асацыяцыі нараджаюцца ў дзяцей са словам Чарнобыль. Зразумела, што яны ведаюць няшмат, улічваючы ўзрост. Але Чарнобыль, відавочна, прайшоўся па іхным жыцці. Што засталося ў іхных галовах - мы не ведаем і таму хочам гэта высветліць. Дасылаць работы можна да 25-га красавіка. Калі няма магчымасці даслаць малюнак, арганізатары самі прыедуць і зробяць яго фота.Беларускае Радыё Рацыя, БерасцеФота pridvinje.by
Болей...