31 жніўня і 1 верасня ў галерэі «Ў» адбудецца Агра-культурны фэст. гучыць можа i страшна, але за гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб’яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце.
падрабязнасцi i праграма тут:
http://ecohome-ngo.by/agra-kul-turny-fe-st/ якраз у тэму выдатны артыкул пра сапраўдны хлеб, рознiцу памiж натуральным i арганiчным, сувязь памiж традыцыйным i экалагiчным - артыкул з вельмi паэтчнай мовай i вельмi смачнымi фота.
http://ecohome-ngo.by/saprau-dny-hleb/ ну i расповед пра падарожжа ў фiнляндыю ў пошуках лэнд-арта. атмасфера, адчуваннi i таямнiчыя фота -
http://ecohome-ngo.by/puteshestvie-v-tsentr-finlyandii-chast-2/ Наш выбар - атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.