У "Арт Сядзібе" зьявілася БУККРОСІНГ-палічка, дзе кнігі адпраўляюцца ў вольны палёт.
Хто не ведае!
Буккросінг - гэта сусьветны рух, сэнс якога палягае ў вольным перасоўваньні кніг ад аднаго чытача да іншага. Пачытаў чалавек кнігу, і ня ведае, што зь ёй рабіць. Тады ён пакідае («вызваляе») яе ў грамадзкім месцы (парку, кавярні, цягніку, станцыі мэтро), дзеля таго, каб іншы мінак мог гэтую кнігу знайсьці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць працэс.
Таму цяпер усе наведвальнікі "Арт Сядзібы" могуць пакінуць свае кнігі на БУККРОСІНГ-палічцы, а калі пашчасьціць, то і знайсьці сабе новае цікавае чытво!
КрынiцаIншыя кропкi буккросінгу Менска