Livejournal
Log in
Post
Friends
My journal
jakub_v
in
ecology_by
Як ля Вялейкі зьнішчаюць рыбу - пра браканьераў і злачынцаў у дзяржаўных установах
Jun 19, 2011 11:40
З года ў год у перыяд нерасту адбываецца наступнае. За кароткі прамежак часу ўзровень вады ў Віліі змяняецца да паўметра і больш. Для чаго ж робяцца такія скіды з вадасховішча? (Дарэчы часам ўзровень змяняецца ўсяго сантыметраў на 20-30) А не складана ж зразумець, што пры гэтым гіне ўжо адкладзеная рыбай ікра. У мінулым годзе, напрыклад, на берагах Віліі паспяхова высахла ікра плоткі. У гэтым годзе ваду гэтак жа неаднаразова "тузалі". Гэта адбывалася прыкладна з 16 да 24 траўня, з 4 да 6 чэрвеня і ў іншы час, што ўдала супаў з нерастам.
рыбы
,
реки
Leave a comment
Previous post
Next post
Up