Абнавіць агітацыйныя шыльды на рацэ Мухавец, што ў горадзе над Бугам, намагаецца кіраўнік грамадскага блога "Вменяемый Брест" Алег Голас разам з карыстальнікамі блога.
Да 2006 года па берагах Мухаўца былі розныя плакаты-шыльды, якія заклікалі шанаваць свае наваколле, не пакідаць смецце на берагах і ў вадзе, але пасля пагромаў вандалаў усё знікла і не абнаўлялася.
Грамадскі актывіст Алег Голас паведаміў, што абнаўленне шыльдаў - не выйсце з цяжкай сітуацыі, якая склалася з набярэжнай Брэста, але свой вынік дае:
- Да сённяшняга часу, пачынаючы з 2007 года, так і не з'явіліся паказальныя знакі, агітацыйныя плакаты і шыльды з агітацыяй каля прычалу і па берагах Мухаўца. Аб гэтым мы не раз пісалі, накіроўвалі лісты на "гарачую лінію" абылвыканкама. Перад апошняй акцыяй мы таксама прапанавалі ўладам нашага горада зрабіць нейкую расцяжку.
Не чакаючы дапамогі ад уладаў, Алег Голас разам з карыстальнікамі віртуальных парталаў горада пачалі ладзіць экалагічныя акцыі "Чысты бераг" ці "Выратуем Мухавец", падчас якіх ачышчаюць раку, але ўсталяваць самі шыльды яны не маюць магчымасці і дазволу.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, фота аўтара.
http://new.racyja.com/news/ Зарастае набярэжная Брэста, што за ЦУМам.
Адпачываюць "добра".
Алег Голас збірае смецце.
Любяць брэстчане піва.
Пасля акцыі.