Уваход вольны!Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў»

Dec 21, 2011 18:08


Запись опубликована ЭкоБлог. Шаг навстречу природе..Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Дзе? Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
Калі? 24-25 снежня, 12:00-19:00. Уваход вольны
Як? «Без ялінкі, але з крэатывам»

Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎпройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых. Вас чакае тэатр адСвятланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.

Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараем разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты ўнікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч іАляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”. Павел Лукашэвіч прапануе роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс - роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы зробіце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстар-класе Вікторыі Вядзерка, дзе разам з мастаком зможаце іх расфарбаваць.



Расклад фестывалю

Новости, Без рубрики

Previous post Next post
Up