літ-бел/бел-літ

Feb 07, 2012 15:53

В голове перемешались белорусский (на котором читаю для души), испанский (который пытаюсь освежить перед поездкой), английский (на котором читаю по работе) и русский (на котором пока еще общаюсь).

Но сама с собой и с котом уже общаюсь на матчынай мове. Во многом благодаря сборнику эссе Владимира Орлова. Хороший сборник, и все в нем радует: и юмор, и любовь к Крыму в несезон, и путешествия по Европам, и даже отсылки к Кортасару.

"Таго вечару ... мы найбольш гаманілі пра расейскую кампанію Напалеона. "Вы чулі пра Банапарта і беларускі бабушка? - бліскаў вачыма мой суразмоўца. - Банапарт пытаецца ў беларускі бабушка, як яна жадае: каб французы пагналі рускіх далей, або каб рускія пагналі французаў назад?" Напэўна, і вы адчуеце да гераіні аповеду сымпатыю, бо наша мудрая старая адказала валадару Эўропы: "Няхай пранцузы гоняць маскалёў так далёка, каб не вярнуліся ні маскалі, ні пранцузы".

***
"Янка Міхалюк старшынюе ў Згуртаваньні беларусаў Вялікай Брытаніі - першай беларускай арганізацыі, заснаванай на эміграцыі пасьля Другой сусьветнае вайны. Ягоная жонка Лёля доўга была гаспадыняю лёнданскае школы імя Кірылы Тураўскага. <...> Лёля паклала на маю талерку бульбы з тым адмысловым кавалкам курыцы, што мне зь дзяцінства найбольш смакуе, бо, як кажуць у нас у Полацку, "каля сракі ўсе прысмакі".

***
Валера прыехаў у Менск і паступіў у мастацкую вучэльню (адкуль яго выгналі за няздатнасьць), а потым у тэатральна-мастацкі інстытут (адкуль яго таксама выгналі - за абстракцыянізм). Ён галадаваў без стыпендыі, хварэў на сухоты і год праваляўся ў больніцы. Потым Мартынчык усё ж зрабіўся дыплямаваным мастаком і ўзьбіўся на свой хлеб з малаком, аднак злыгаўся з дрэннай кампаніяй, якая мералася адзначыць 100-годзьдзе Марка Шагала, што, як вядома, маляваў лятучых сіяністаў, Уладзімера Ільіча Леніна ў абліччы акрабата, які стаіць на руках, ды іншае бясконца "чуждое нам" паскудзтва. Карацей, стала зразумела, што савецкая радзіма можа выдатна існаваць і без Валеры.

***
"...На шмат якіх станцыях лёнданскага андэграўнду вы прасьцей простага можаце сесьці ў вагон без усякіх жэтонаў, праязных квіткоў, турнікетаў і кантралёраў. Але ваш сум па турнікетах ня здоўжыцца. Яны сустрэнуць вас на выхадзе і - адрозна ад айчынных, якія зазвычай мерацца спотайку выцяць вас па якім-небудзь далікатным месцы - усяго толькі запатрабуюць засунуць ім у нутро ваш ticket з датаю, коштам, указаньнем зоны etc. Пасьля гэтага перад вамі адкрыюцца два шляхі. Адзін будзе ўвасабляць звычайна цемнаскуры мацак з пачкам квіткоў на штраф, роўны палове сярэднемесяцовага заробку грамадзяніна РБ. Другі варыянт падрабязна разгледжаны ў навэле Хуліё Картасара "Нататкі з блякноту".

литературное

Previous post Next post
Up