Mar 28, 2021 10:10
Калі мы прайграем гэту вайну
і ў край прыйдзе эра вечнага сну,
памятай - хваля точыць камень,
у сэрцах ужо разгарэўся агмень.
Страхам ня сьцішыць цэлы народ,
які крэпка спаў ужо столькі год,
толькі прачнуўся. Зноў сунуць яму
Атруту, пятлю ці сродак для сну.
Не, але дзякуй, сонца ўзыйшло.
Ніхто не забудзе прабітае дно.
Ніхто не забудзе пралітую кроў.
Народ не загоніш у сьпячку ізноў.
Хай вераць яны, што зноў ноч прыйшла.
Вось толькі ня скончана гэта вайна.
Здаецца, што сіла на іхнім баку,
Але сілы няма ў літаргічнага сну.