шэпт

Aug 21, 2019 16:16


у гэтай шэрасьці столькі радасьці што страшна

прамоўлена на розных мовах столькі хваласьпеваў

прычынаў шмат але няма ні споведзі ні жарсьці

а толькі места старажытнае бы вера і залева

насмак не каштаваў але зраблю здагадку кісла

у прыціхшым пабе прачытаць па тварах можна

эфект ад алкаголю і бясконца бессэнсоўны сьціслы

сынопсіс доўгага прыгожага жыцьця бязбожнага

малюся ўсім багам якіх калісьці ведаў

пайменна бо шчэ памятаю іх імёны

і чую толькі шэпт уласны што бы голас з іншасьвету

усё просіць дараваньня й абароны
Previous post Next post
Up