Aug 22, 2016 14:57
Няма аніводнага вершу, які б я напісаў сам.
Я не магу адказваць за мой цяперашні стан.
Тое, што ў дадзены момант я ў форме верша пішу,
Непадкантрольна і незразумела мне самаму.
Я не магу прадбачыць ня толькі наступны радок,
Наступнае слова маё пакуль што мне поўны змрок.
Ха, ты думаеш, лепшы ты неяк тут за мяне?
Падумай, адкуль што бярэцца, браце, у тваёй галаве!
Ты мог шчэ хвіліну таму прадбачыць, што будзеш чытаць
Мой гэты дзіўны верш і пра штосьці там разважаць?