Яська

Nov 09, 2015 17:39

Яго звалі Яська. Ён быў апошнім,
Хто застаўся ў гэтым месьце
Пасьля апакаліпсісу.
Ён быў нясьмелым, ён быў асьцярожным.
Хаваўся, пакуль усе навокал змагаліся.

Ён быў беларусам. Калісьці прынамсі
Была на плянэце гэткая нацыя.
Але ўсё сканала ў танцах нянавісьці,
І Яська адзіны здолеў застацца.

Куды яму дзецца? Навокал пустэльня,
Машыны іржавыя, гмахі пустыя.
Сядзіць на старой дапатопнай кацельнай,
І каб сагрэцца распальвае кнігі.
Previous post Next post
Up