Nov 29, 2008 21:29
Сузор’е дзён, iмёнаỳ, гукаỳ, лiтар…
Двары, надвор’я, людзi, лiхтары
Губляюцца у снежаньскай палiтры,
Гарыць, як лямпа першы мандарын.
Паэт маỳчыць, пад цiхi плач гiтары,
Рыфмуючы маỳчаньне зь цiшынёй.
Аловак, чарнавiк, пад стольлю - хмары…
I робiць ноч нэрвовы ход канём.
У Млечны Шлях ляцiць яе падкова
Ды й Месяцам апiсвае квадрат.
Паэт аб гэтым cьвеце выпадковым
Рашуча нешта пiша наỳздагад…