Студзень

Jan 06, 2008 00:30

Мусiць гэта ня я -
Адлюстраваньне...
Спакуса на вуснах,
Расчараваньне...
Хворыя думкi. Кропкi...
Шалiк чырвоны кароткi.
Мусiць гэта ня я. Сумленьне...
З ветрам марскiм сутыкненьне,
Шыльдачка «Не кранайце!»,
Роздумы да скананьня...
Мусiць гэта ня я. Сьпевы,
Зоркi ý галiнах дрэваý.
Дарога скрозь сiнi вечар,
Вокны на поýнач, вечнасьць...
Мусiць гэта ня я. Сутоньне...
Неба цяжарнае поýняй,
Лесьвiца да суседзяý.
Сэрца стучыцца ледзьве...
Мусiць гэта ня я. Размова
Двух незнаёмых словаý,
Мост праз Было i Будзе.
Шэрыя вочы, студзень...
Previous post Next post
Up