Такая справа.

Aug 24, 2012 09:47

Я вось тут падумаў, што праблема беларусаў у тым, што шмат хто гатовы "памерці за сваю Радзіму". А за яе ў першую чаргу патрэбна быць гатовым забіць. У гэтым і палягае псіхалогія пераможцы. Неяк так ( Read more... )

ідэя, барацьба, роздумы, нататкі

Leave a comment

emieryka August 25 2012, 10:12:14 UTC
Няхай яны спачатку будуць гатовымі хаця б "савецкага чалавека" ў саміх сабе забіць...

Reply

dziki_kaban August 25 2012, 10:20:44 UTC
Ну, савецкі чалавек маў хоць якую ідэю, напрыклад...

Reply

emieryka August 25 2012, 10:40:38 UTC
Угу. Нават тры "ідэі" - і гэта толькі асноўныя!
1. Як завесьці блат з патрэбнымі людзьмі.
2. Дзе што "дастаць".
3. Як вынесьці з працы як мага больш таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў і атрымаць за гэта як мага меньшы "тэрмін" (гы)
Гэтая "ідэйнасьць" актуальная і ў наш час (асабліва пункты 1 і 3). Дый бацькі, нажаль, пасьпяхова перадаюць накоплены вопыт сваім дзецям.

Reply

dziki_kaban August 25 2012, 10:52:00 UTC
Я кажу пра ідэю, а не бытавуху. І савецкія падлеткі марылі пра сьветлую будучыню, а некаторыя нават думалі, як бы Ільіч парадаваўся, калі б іх пабачыў. Ня ўсе, канешне, але ідэя ўсё-ж была, хоць і ня самая лепшая.

Reply

emieryka August 25 2012, 11:29:46 UTC
Не сьмяшыце мяне. Я вучылася ў Менску ў школе з 1972 па 1982 год, а з 1982 па 1987 - у інстытуце. "Ідэя" жыла ў нас, калі нас прымалі ў акцябраты і ў піянэры. Але ўжо ў гадоў 14-15 "ідэя" існавала толькі дзеля таго, каб паступіць у інстытут і рабіць кар'еру.
А , напрыклад, у аднаго з маіх былых начальнікаў, які нарадзіўся ў вёсцы, "ідэя" жыла, пакуль яго не забралі ў армію і не адправілі служыць у Эстонію. А там ён пайшоў на танцы, але эстонскія дзяўчаты не жадалі зь ім танцаваць, бо бачылі ў ім савецкага захопніка, і ён неўзабаве таксама зразумеў, што да чаго.
Але лепей запытайцеся пра гэтую "ідэю" у сваіх бацькоў :)

Reply

dziki_kaban August 25 2012, 22:07:12 UTC
Як раз з вопыту бацькоў (і настаўнікаў да таго ж) і іх расповядаў я й казаў :)

Reply


Leave a comment

Up