Сьвяточная дата

Dec 24, 2009 02:32

У гэты дзень, 24 сьнежня, роўна 211 год таму, у фальварку Завосьсе, што пад Наваградкам, нарадзіўся годны сын нашай Айчыны пан Адам Бернард Міцкевіч з роду Рымвідаў-Міцкевічаў гэрба "Порай". Уславім нашых велічных продкаў й будзьма годнымі іх нашчадкамі! Слава Літве!
Таленту пана Адама прысьвячаецца:

Кат

Мой меч над усім у сьвеце правіць суд,
Ня ставяцца яго рашэньні у пытаньне.
Адзін удар змывае грэху бруд
І шанц дае на новае сьвітаньне.

Перада мной цары і каралі,
Як то рабы, стаялі на каленях.
І цемру ўсю, што на душу ўзялі,
Мне адкрывалі без сумленьня ценю.

Анёламі яны былі для вас.
Я ж д’ябала пабачыў у іхных душах,
Што ім дапамагаў у жыцьці ня раз
Сумленьня й Бога запавет парушыць.

Што? Скажаце, бязьвінных забіваў?
Й выратаваньня ў выраі ня будзе?
Усіх не пералічыш іхных спраў!
Я ў вочы ім глядзеў: зьвяры, ня людзі!

Як і астатнія, на плошчу хто прыйшоў,
Каму страшэнныя пакуты бачыць міла,
Аздобіўшы іх брудам сваіх слоў.
Ды каб такіх нарэшце удавіла!

Чаго пасталі ды раскрылі рот?
Вам вострых адчуваньняў не хапае?
Магчыма нехта з вас на эшафот
Да мяне заўтра ў госьці завітае.

Прызнаецца ў грахох, апусьціць твар,
Ці літасьці папросіць недарэчы.
Замах мяча, у паветры сьвіст, удар…
І зноў натоўпа вый нечалавечы.

сьвята, вершы, нататкі

Previous post Next post
Up