Пра МДЛУ і ТП

Dec 17, 2011 01:28

У нашым унівэры мне падабаецца тое, што хаця б бачна, за што ты плоціш грошы. Канешне, залатыя унітазы ў прыбіральнях не стаяць, ды й слановай косьцю нічога не аздоблена, але ўсё-такі: у параўнаньні з большасьцю астаніх навучальных установаў тут выдатныя ўмовы для студэнтаў. Ёсьць у нашым ін.язе і спецыяльныя кабінеты для заняткаў па перакладзе. Адрозьніваюцца яны тым, што на кожным месцы ўсталяваны нэтбук з навушнікамі, а ў выкладчыка - стацыянарнік са здаравенным маніторам (дыяметрам у 22). Прытым абсталяваньне не якое-небудзь шыла. І зроблена гэтае ўсё было толькі ў мінулым годзе: амаль новае, так сказаць.

Дык вось, сёньня, падчас пары ў гэтым кабінеце, заўважыў, што на нэтбуку, за якім давялося сядзець, нейкая СКАЦІНА размалявала клавішы ня толькі ручкай, але й, бляць, памадай! А, каб канчаткова паказаць усім свой высокі ўзровень інтэлекту й прэтэнзіі на эстэтычнасьць, гэтая тупая, пардон, пізда РУЧКАЙ надрапала па самым цэнтры МАНІТОРА сэрца і надпіс "I love U". Я, канешне, супраць гвалту над жанчынамі, але чамусь у гэты момант мне люта захацелася даць гэтай сучцы па мусе. Ад душы так.

Пэ.Сэ. Вы не падумайце, я таксама часам на партах і маляваў, і пісаў. Але ж не на новых, і тым больш не на маніторах кампоў. Даводзілася маляваць і па горадзе праз трафарэты: але ж не на гістарычных каштоўнасьцях ці толькі што здадзеных будынках пакідаць свой мэсыдж.

рэчы, скаты, унівэр, гамон, роздумы, нататкі, задрала

Previous post Next post
Up