Замяняльнікі

Oct 10, 2011 21:51

Цябе будзільнік зраніцы падыме
(Амаль як певень), толькі не за справу
Яго аблаеш словамі благімі,
Ды сон заменіш кубкам моцнай кавы.

Далей - Інэт, а ён, дарэчы, у лёсе
Тваім ужо даўно заместа Бога.
У Гугла толькі ты парады просіш,
Ня трэба й кнігі - ёсьць жа стужка блогаў.

У сьвеце сваю праўду кожны мае:
Палітыкі, менты, ды людзі ў рызах.
Як разабрацца ў нечым ты ня ў стане,
Ня пойдзеш у храм - уключыш тэлевізар.

Нашто каханьне й полымя у сэрцы?
У клубе самадаек так багата!
Ды што мараль, калі ў тваёй талерцы
Смак мяса перабіты глютаматам?

Вынырваеш і зноўку ты зьнікаеш
У падзеяў і пачуцьцяў мутным моры,
Падымеш погляд свой да небакраю -
З-за ліхтароў сьвятла ня бачна зораў.

горад, сарвала клін, вершы, ахтунг, роздумы

Previous post Next post
Up