Давай поженимся!

Mar 28, 2011 11:57

Вы ведаеце, тэлевізар я гляджу толькі ў выпадку, калі там футбол паказваюць. А тут, дома, ён звычайна заўжды ўключаны ў якасьці фону. Таму давялося мне ўчора пабачыць цудоўную праграму пад назвай “Давай поженимся!”. Сэнс такі: ёсьць адна персона, якой падбіраюць пару з трох іншых прадстаўнікоў супрацьпаложнага полу. Прытым персонай гэтай можа быць як жанчына, так і мужчына (як мне паведаміла бабуля, што глядзіць гэную лухту рэгулярна). Ва ўсялякім выпадку ўчора паказвалі, як выбіраў сабе пару нейкі пяцідзесяцігодні мужык, а тры жанчыны рознага ўзросту змагаліся за ягоную ўвагу. Калі мая бабуля, якая ўважліва назірала за ходам падзеяў, пабачыла адну з канкурсантак, то заўважыла: “Так і хочацца ёй па мусе рэзнуць!”. “Табурэткай” - хацеў дадаць я, але ж з-за сваёй натуральнай дэлікатнасьці прамаўчаў.

Дык вось у мяне ў сувязі з праглядам вышэйпамянутай тэлеперадачы ўзьнік шэраг пытаньняў. Да якой ступені павінны дэградаваць людзі, каб браць удзел у такіх перадачах? Як павінен апусьціцца мужык, каб туды прыйсьці, тым самым расьпісаўшыся ў факту, што ён слабак і мудак, і ня здольны знайсьці сабе пару? І наколькі павінна не паважаць сябе жанчына, каб выстаўляць сябе ў якасьці тавару й прадмета для выбару?

ахтунг, роздумы, дом, нататкі

Previous post Next post
Up