І на працы бывае весела

Aug 06, 2010 16:51

Калі пачаў я працаваць у сфэры ІТ, зьявілася ў мяне адно цікавае хобі - знаходзіць разнастайныя інтэрнэтныя касякі, асабліва ў выкананьні сусьветнага інфармацыйнага манапаліста - усім вядомай кампаніі Гугл. Але й прадстаўнікі іншых буйных кантораў таксама часам выдаюць цікавыя рэчы. Хаця болей за ўсё весялосьці прыносяць мне працы рэклямадаўцаў. За мінулы месяц назьбіраў я некалькі цікавых экзэмпляраў. І, каб не валяліся яны без справы, выкладу іх тут.

Спачатку да палітыкі. Вядомы расейскі агрэгатар навінаў newsland.ru парадаваў сваімі навінамі партнёраў. Відаць у сувязі з апошнімі зьменамі ў зносінах між Расеяй і Беларусьсю, уся ўвага перайшла на нашую краіну. Так ўся стужка "навіны партнёраў" была прысьвечаная нашай з Вамі сінявокай.


А далей, як заўжды, мой любімы Гугл. У яго адсэньсе можна такое часам пабачыць, што проста валасы на галаве дыбам падымаюцца. Так, падчас пошуку нямецкіх проксі-сервакоў, убачыў я наступную рэкляму:


Якім чынам сэрца можна пусьціць на абутак, для мяне пакуль застаецца сакрэтам. Мо хто ведае тэхналогія вырабу такога кшталту боцікаў? Хаця, калі можна сказаць, што добра памяты пінжак "як са с.акі", то рэкляма пра абутак не такой страшэннай падаецца, але ўсё ж неяк нязвычна.

Ну а самае цікавае на закуску. Зноў чарговы шэдэўр адсэнса. Самае цікавае, што рэкляма тытуню й тытунёвых вырабаў у Гугл адсэньсе забаронена. Ну й правільна - нафіга паліць, калі ёсьць болей якаснае штырава. Аўтар відаць пад яго ўзьдзеяньнем гэтую рэч і напісаў. Глядзіце й атрымоўвайце асалоду.

праца, сьцёб, ІТ, нататкі

Previous post Next post
Up