Студзень-24 забіваўся праглядам футболу - ня толькі сабосамой ангельскага, а шчэ й афрыканскага амаль усяго і нярэдка азіяцкага. А музыкай месяцу стала не застаўка Афрыканскага Кубку - нейкая яна няўлоўная, кароткая ды няўцямная, і не застаўка Азіяцкага - якую зусім ні разу не расчуў, а рэкляма, якая пастаянна круцілася ў Кот д'Івуары, хоць яна й Visit Qatar. «Feel more».
Тобок, калі музыкай месяца робіцца рэкляма...(
А люты атрымаўся нейкі безмузычны. Розная клясіка з новага тэлеканалу ніяк сюды не гадзіцца - ну паслухаў і сыйшла. «Родина» НОМаўская хараша, але не. Пад канец месяцу вярнулася машынка з праслухоўваньнем абмежаванага набору касэт, і прэттэндэнтка зьявілася - але «А жэбы цебе, глупе курва, трафіў шляк!» то занадта :)
А вось ня тое каб гучала-гучала, але падрабязна разьбіралася «Mausen» - MIA. - гэта чужая музыка месяца :) але будзе й маёй. І гэтае "чужое" зусім ня тое што студзеньскае абычо.
На гэтай аптымістычнай ноце пастараюся перастаць псіхаваць ды мацюкацца на тую гробанасьць ува што ператварылі ЖЖ і з-за чаго я перепісваў гэты пост цалкам занава і ў тупым рэдактары, выключу клясычныя завываньні, паслухаю шчэ раз Мышку з тараканамі - і пайду спаць.
-
Click to view
)