(no subject)

Dec 27, 2023 12:44



Учора, пад саму ноч 26 сьнежня (гэтых worst Калядаў ever.., але ж пасьля футбольнай перамогі), з чагосьці раптам задумаўся пра бацінага дзеда. Заўважыў, што вось недзе ж тут мусі быць блізка, і мігам падлічыў, шакаваны:

Як раз ў гэты дзень я пражыў роўна столькі, колькі ён!!...
І вось ужо 27-е, я ўжо пражыў болей...

Прычым 26-е - Дзень народзінаў ягонага сына, майго дзядзькі. (а ня толькі складаецца зь лічбаў майго дня народзінаў, пра гэта я толькі цяпер дадумаўся. І Дзінчыны 9 годзікаў і 1 месяц, пра што дайшло яшчэ пазьней)
Дзядзьку я так і не павіншаваў пэрсанальна. Бо ён забараніў. Але гэта зусім іншая гісторыя.

ШД, думы

Previous post Next post
Up