Зьбіраліся вялікай групай мужыкоў да вырашальнага выступу. Для ачольваньня калёны падрыхтавалі 3 машыны:
чырвоны Ford, жоўты ціпа Жыгуль і сьветла-сінюю ціпа Рэношку. Белы Жыгуль не падрыхтаваўся, на нейкай горцы пад плотам застаўся. Сабралося нас вельмі шмат, некалькі соцень толькі нашай групы ў нашых дварах. Выдаў кароткую але досыць палымяную прамову, асноўным сэнсам якой было "Галоўнае быць разам! Трымацца, стаяць, разам!" І пайшлі.
Чамусь без машын. Празь нейкі час праходу па вуліцы зьявіліся мянты паабапал невялікімі групамі. Я ішоў крыху збоку ад калёны каб яе аглядаць - агледзеў і бачу што натоўп кудысьці падла зьнік, невялікая калёна толькі ідзе. Але рушым. Безь нічога, дарэчы. Спрабуюць аднаго-другога схапіць але без фанатызму. Наперадзе мянты пашыхтаваліся з кароткімі шчытамі і стрэльбамі нейкімі быццам помпавымі, я ўжо быў абагнаў калёну і побач зь імі апынуўся. Загад страляць у ніз - і страляюць па плітцы-асфальту, каб рыкашэтам папужаць. Перад тым ці то падумаў, ці то крыкнуў бегчы скопам наперад забіраць шчыты - ці то пабеглі і крыху забралі, ці то недзе дасталі. Лёгкая штурханіна, калёна рассыпаецца, нас паціху выціскаюць з плошчы. Да мяне ўжо падыйшлі зь відавочным "давайце й вас павяжам" - я ім: "а чо, я тут збоку, і то "расхажусь"". Яны: "ай прайдзёмце, потым разьбярэмся". Не іду, моцна не настойваюць хаця не адстаюць.
Прачынаюся.