даўно сноў не запісваў. такое ух лепей запішу.
Я недзе ў Менску на тэрыторыі нейкай бальніцы. І раптам бачу -
з-за дамоў зьяўляецца самалёт вельмі нізка й ляціць прама сюды. Не ляціць - канкрэтна падае... І носам уніз моцна зарыўся й крылом аднім набок - вось-вось зачарпне ім зямлю й нізкія пабудовы. Ужо нешта чэрпае. Але амаль бязгучна. І тааааак запавоооолена, як кіношна-тэлевізійна, падаць-та ён мусіць з хуткасьцю 100 км/г, а не мэтр у секунду. Усё разглядзець можна - вялікі шэры без бачных надпісаў: грузавы, хутчэй вайсковы.
Я перажываю што са мной няма камэры, разварочваюся й цікаю ў будынак. Бо вырашыў што там больш надзейна, увесь ён не зьнясе, а то й наскрозь можна пасьпець прабегчы ў іншы двор выбегчы, за сьцяной ад самалёту. (мо ён спецом так марудна падаў каб я дабегчы пасьпеў?) У бальніцы на бягу бачу людзей розных, медсясьцёр, крычу ім пра самалёт - там без асобай панікі.
Выбуху ня чутна, хаця відавочна ён ужо ўпаў. А я выбягаю на нейкую шырокую вуліцу з рэдкімі высокімі дамамі, тэлефаную на радыё каб распавесьці такое (узгадваю што не магу хоць бы тэлефонам засьняць ды на сайт перакінуць) -
І тут над галавой пралятае яшчэ адзін самалёт- бачна што пасажырскі - і падае.
І крычу ў тэлефон ужо: "Тут два самалёты ўпалі!!!" Гатовы выйсьці ў жывы эфір - а яны пачынаюць нешта заганяць што зараз падуууумаюць, што трэба адмыслова абучаны чалавееек..
Кідаю нафіг дурное бягу да месца крушэньня. Фюзеляж амаль цэлы, толькі крылы-хвост-шасі адваліліся, зь ілюмінатараў спрабуюць вылезьці людзі, нехта праціснуўся й прам вываліўся на зямлю. Але вось адчынілі бакавыя дзьверцы, ці пралом там, хлопчык вылез нармальна. Дапамагаю яшчэ некаму вылезьці, заскокваю ўнутр. У вочы кідаецца дзіўны супрацьлеглы бок салёну - шырокія вокны на тонкай драўлянай сьценцы. І вечаровае неба з аранжавым сонцам за імі. (Як гэта шкло не пабілася, я падумаў толькі зараз, перад тым як гэтыя словы напісаць. А чаму ж яны ў гэтыя вокны не вылазілі, падумаў калі ўжо пачаў пісаць.) А ўва сьне падумаў толькі, што дзіўны корпус і як жа ён увесь не разваліўся. Але ж я за людзьмі - а яны хто зь левага боку выходзіць павольна, спрабуючы ачухацца, хто з правага ляжыць на праходзе ці між крэсламі дагары нагамі - але таксама спрабуюць устаць. Пытаюся аднаго, другога - кажуць што ўсе жывыя, практычна цэлыя.
А я ўсё думаю што жа дзіўны вузкі корпус з драўлянай ці фанэрнай сьценкай.
І як жа гэта я без камэры, такое не засьняў.
І страшна што яны ў нас падаюць.
перевод наведением